top of page
Search

Прафсаюзная актывістка чакае новага суда пасля 70 содняў у штрафным ізалятары

Updated: Jun 25

Палітвязень і актывістка прафсаюза РЭП Паліна Шарэнда-Панасюк, якая знаходзіцца ў СІЗА, чакае новага суда. Яе муж, Андрэй Шарэнда, паведаміў, што з пачатку года Паліна правяла 70 содняў у штрафным ізалятары (ШІЗА).


Палітвязень і актывістка прафсаюза РЭП Паліна Шарэнда-Панасюк
Палітвязень і актывістка прафсаюза РЭП Паліна Шарэнда-Панасюк

«Паліна ізноў у задушлівай камеры гомельскага СІЗА. Немажлівая спёка, вільгаць і смярдзючы пах з «прыбіральні». Пах, які не перабівае нават едкі дым танных цыгарэтаў. Цяжка дыхаць, пот льецца струменямі. А душ толькі адзін раз у два тыдні. Лета ў камеры СІЗА – гэта катаванне. Асабліва для жанчыны. А Паліна ў СІЗА ўжо чацвёрты раз. Чацвертая крымінальная справа і бясконцы «год сурка»... - піша Андрэй на сваёй старонцы ў Фэйсбуке.


Апошнія месяцы для Паліны былі асабліва цяжкімі. Толькі за першыя пяць месяцаў гэта году ў калоніі яе 70 дзён трымалі ў штрафным ізалятары. Фізічны і маральны ціск. Паўгода поўнай ізаляцыі ад знешняга свету. Мы нават і блізка не ведаем, чым Паліне пагражалі, што з ёй рабілі, каб зняць тое прапагандысцкае відэа. І ілжывая абяцанні, што яна зможа пабачыць сваіх дзяцей, якіх не бачыла тры з паловай гады. І ўрэшце, як удар пад дых, новая крымінальная справа і новы этап. Мы не ведаем, што з Палінай здарылася ў траўні ў калоніі перад этапам, але ў СІЗА яна прыехала амаль без рэчаў. Магчыма, ёй сказалі, што вязуць вызваляць.


"Паліна просіць перадаць, каб не называлі яе палітзняволенай. Бо ў любога зняволенага, нават палітычнага ёсць тэрмін знаходжання за кратамі. У Паліны няма нават гэтага – яе тэрмін стаў бясконцым".

У 2021 годзе актывістку «Еўрапейскай Беларусі» і Беларускага прафсаюза радыёэлектронная прамысловасці (РЭП) асудзілі спачатку на 2 гады зняволення за нібыта гвалтоўныя дзеянні адносна міліцыянта і знявагу Лукашэнкі, а праз год да гэтага тэрміну ёй дадалі яшчэ 1 год нібыта за злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі.


Паліна Шарэнда-Панасюк — маці дваіх непаўналетніх дзяцей. Паводле апошніх звестак, у заняволенні Паліна схуднела прыблізна на 18 кілаграмаў, яна пакутуе ад шэрагу захворванняў.


Read this text in рус or eng

Comments


Commenting has been turned off.
bottom of page