top of page
Search

Пазіцыя БКДП адносна пытання сяброўства Федэрацыі прафсаюзаў Узбекістана ў МКП

Адносна пытання сяброўства Федэрацыі прафсаюзаў Узбекістана (ФПУз) у Міжнародную Канфедэрацыю Прафсаюзаў (МКП) у Беларускім Кангрэсе дэмакратычных прафсаюзаў (БКДП) прынята наступная пазіцыя.


БКДП - незалежны прафцэнтр Беларусі, заснаваны ў 1993 годзе, ліквідаваны рашэннем Вярхоўнага суда ў 2022 годзе, які працягвае сваю дзейнасць замежжам. Больш за 30 лідараў і актывістаў незалежных прафсаюзаў зараз знаходзяцца ў засценках рэжыму лукашэнкі. Наш лідар, Аляксандр Ярашук, віцэ-прэзідэнт МКП і сябра Адміністрацыйнай Рады МАП таксама працягвае знаходзіцца ў зняволенні.


БКДП, як аб'яднанне незалежных прафсаюзаў Беларусі, будуе сваю працу на прынцыпах прафсаюзнай дэмакратыі, строгім захаванні правоў і свабодаў працоўных і прафсаюзаў, Канвенцый МАП.


Для нас, арганізацыі-заснавальніцы МКП, непрымальныя падвойныя стандарты; мы змагаемся за выкананне асноўных правоў працоўных у сябе ў краіне, роўна як і ва ўсім свеце.


Пасля паседжання Генеральнай Рады МКП у Бразіліа БКДП лічыць неабходным заявіць наступнае:


 1. Мы цвёрда перакананыя, што ФПУз, роўна як і іншыя, якія ўваходзяць у Усеагульную канфедэрацыю прафсаюзаў (УКП) прафцэнтры рэгіёна, павінны выбраць з кім яны разам будуюць будучыню - з ваюючай Расіяй і дыктатарскай Беларуссю або з МКП;


 2. Да выканання патрабаванняў, указаных у рашэнні ГС, рашэнне аб прыёме ФПУз не можа быць прынята. Таксама мы павінны прыняць да ўвагі Рашэнне экспертаў МАП па скарзе IUF аб свабодзе аб'яднання ва Узбекістане;


 3. ГР МКП павінен працягваць адсочваць сітуацыю ў рэгіёне сумесна з ГУФамі і прымаць усе вычарпальныя меры па прасоўванні дэмакратыі ў прафсаюзах.


БКДП


Read this text in eng or рус

Comments


Commenting has been turned off.
bottom of page