Палітычная зняволеная Паліна Шарэнда-Панасюк выйшла на волю. Пра гэта паведаміў яе муж Андрэй Шарэнда на сваёй старонцы ў Facebook.
![](https://static.wixstatic.com/media/8c9c6d_a4663c65caa34d628161dbccb11b5f85~mv2.jpg/v1/fill/w_980,h_656,al_c,q_85,usm_0.66_1.00_0.01,enc_auto/8c9c6d_a4663c65caa34d628161dbccb11b5f85~mv2.jpg)
Паліна была затрымана 3 студзеня 2021 года і з таго часу знаходзілася ў зняволенні. Яе асудзілі па некалькіх артыкулах Крымінальнага кодэкса. У лютым 2022 года ёй дадалі яшчэ адзін год пазбаўлення волі, а ў кастрычніку 2023 года суддзя Станіслаў Іванюцэнка прысудзіў яе да дадатковага года зняволення за нібыта «злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі».
За час знаходжання ў калоніі стан здароўя Паліны значна пагоршыўся. Па словах яе блізкіх, актывістка падвяргалася гвалту і здзекам з боку адміністрацыі папраўчай установы.
Паліна Шарэнда-Панасюк - актывістка прафсаюза РЭП з Брэста, грамадская і палітычная дзяячка. Яе вызваленне стала важнай падзеяй для ўсіх, хто сачыў за яе лёсам і падтрымліваў яе і яе сям'ю.
Read this text in eng or рус
Comments