top of page
Search

Падпішыся ў падтрымку незалежных прафсаюзаў Беларусі

На платформе LabourStart стартаваў збор подпісаў у межах кампаніі «Прафсаюзны актывізм - не экстрэмізм!»


.

Кампанія праводзіцца ў партнёрстве з Беларускім кангрэсам дэмакратычных прафсаюзаў (БКДП), які быў ліквідаваны рэжымам Лукашэнкі, і Асацыяцыяй "Салідарнасць", створанай беларускімі прафсаюзнымі актывістамі, вымушанымі пакінуць краіну з-за рэпрэсій.



Чаму гэта важна?


У Беларусі больш не існуе свабоды аб'яднанняў. 19 красавіка 2022 г. сілавікі правялі масавыя ператрусы ў офісах незалежных прафсаюзаў, пасля чаго іх лідары і актывісты былі арыштаваныя. У ліпені 2022 года незалежныя прафсаюзы былі ліквідаваны, а іх дзейнасць пераследуецца.


Сёння 29 прафсаюзных актывістаў знаходзяцца ў турмах і калоніях паводле сфабрыкаваных абвінавачанняў. Некаторыя атрымалі ад 10 да 15 год зняволення. Актывістам навешваюць статусы экстрэмістаў і тэрарыстаў, тым самым абмяжоўваючы іх у грамадзянскіх правах пасля вызвалення з турмаў.



Мы патрабуем ад уладаў Беларусі:


  • Спыніць рэпрэсіі супраць працоўных і прафсаюзных актывістаў.


  • Неадкладна вызваліць усіх палітычных зняволеных, у тым ліку прафсаюзных лідараў.


  • Аднавіць свабоду аб'яднанняў і дзейнасць незалежных прафсаюзаў.





У гэты дзень запланавана анлайн-дыскусія і зварот да міжнародных арганізацый і ўрадаў.


Прафсаюзная дзейнасць - гэта не злачынства! Далучайцеся да барацьбы за правы працоўных у Беларусі!



Read this text in eng or рус

Comments


Commenting has been turned off.
  • Facebook
  • Twitter
bottom of page