Сёння завяршыўся кангрэс Еўрапейскай федэрацыі прафсаюзаў дзяржаўных служачых (EPSU), які аб'яднаў у Бухарэсце (Румынія) прадстаўнікоў розных краін для абмеркавання актуальных пытанняў працоўных адносін і правоў працоўных. Сярод удзельнікаў была і прадстаўніца арганізацыі "Салідарнасць", Марыя Тарадзецкая.
Яна прыняла ўдзел у панэльнай дыскусіі «Прафсаюзны рух - гэта не злачынства» разам з калегамі з Каралеўскага каледжа медсясцёр (Вялікабрытанія), FNME-CGT (Францыя), SES-Sağlık ve Sosyal Hizmet Emekçileri Sendikası (Турцыя) і Julkisten ja hyvinvointialojen liitto JHL (Фінляндыя).
Марыя Тарадзецкая пачала свой выступ з кароткага агляду сітуацыі з дэмакратычнымі прафсаюзамі ў Беларусі. Яна адзначыла, што краіна зноў увайшла ў дзясятку найгоршых па правах працоўных паводле Глабальнага індэкса правоў ITUC у 2024 годзе. А Міжнародная арганізацыя працы (МАП), другі раз за сваю стогадовую гісторыю, ужыла 33-і артыкул у дачыненні да Беларусі з-за парушэнняў права на свабоду аб'яднанняў.
Марыя нагадала, што 19 красавіка 2022 г. беларуская дыктатура завяршыла шматгадовую барацьбу з незалежнымі прафсаюзамі масавымі арыштамі іх лідараў і актывістаў, а таксама ліквідацыяй усіх дэмакратычных прафсаюзаў.
"Таму мы так удзячны за салідарнасць і падтрымку, якая аказваецца незалежнаму прафсаюзу медыцынскіх работнікаў "Панацэя" ў гэтыя цяжкія часы", - падкрэсліла яна.
Асаблівую ўвагу Марыя надала перыяду пандэміі COVID-19. Яна расказала, як беларуская дзяржава адмаўляла існаванне віруса, пакідаючы медыцынскіх работнікаў у адзіноце перад тварам крызісу. "Імёны ўрачоў, якія загінулі ў барацьбе з ковідам, не агучваліся, статыстыка была фэйкавай", - адзначыла яна.
У гэтых умовах медыцынскі сектар падтрымліваўся толькі самаарганізаванай грамадзянскай супольнасцю, якая збірала ахвяраванні і купляла ахоўнае адзенне для медыкаў. Медыцынскія работнікі сталі першымі сведкамі збіванняў і катаванняў мірных пратэстуючых у 2020 годзе. У выніку яны пачалі актыўна аб'ядноўвацца ў дэмакратычны прафсаюз “Панацэя” пад эгідай Свабоднага прафсаюзу Беларускага (СПБ), патрабуючы спыніць гвалт і дзеля ўдзелу ў калектыўных перамовах.
Марыя расказала пра перашкоды, з якімі сутыкаліся дэмакратычныя прафсаюзы ў Беларусі. Спісы сябраў прафсаюза “Панацэя” трапілі ў рукі КДБ, што прывяло да новай хвалі арыштаў, звальненняў і забароны на прафесію для многіх лекараў. Некаторыя з іх да гэтага часу знаходзяцца ў турмах, а дзясяткам прыйшлося эміграваць з краіны.
Марыя завяршыла свой выступ апісаннем парадаксальнай сітуацыі ў Беларусі, дзе ўрад настойвае на добрай сітуацыі з прафсаюзамі, дэманструючы наяўнасць праўладнай "жоўтай" Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі ў краіне. "Між тым, арышты працоўных працягваюцца прама на працоўных месцах, нават на замежных прадпрыемствах", - падкрэсліла яна.
14 чэрвеня, напрыклад, адбыўся арышт працоўных на даччыным прадпрыемстве нямецкай кампаніі Haver&Boecker OHG. "Гэта падобна на жарт, што ў момант жорсткага затрымання рабочых дзяржаўная дэлегацыя з боку працоўных знаходзілася на канферэнцыі МАП і дакладвала аб выкананні ўрадам Беларусі асноўных канвенцый", - дадала Марыя.
Кангрэс EPSU завяршыўся прыняццем палітычных рашэнняў на наступныя пяць гадоў для сваіх сяброўскіх арганізацый, якія прадстаўляюць 8 000 000 работнікаў дзяржаўных службаў. Новым прэзідэнтам EPSU была абраная Франсуаза Генг, а Ян Вілем Гудрыян быў пераабраны на пасаду Генеральнага сакратара.
Дыскусіі закранулі прадастаўлення якасных дзяржаўных паслуг і стварэнне моцных прафсаюзаў дзяржаўных служачых. Натхняльная гаворка Людовіка Ваэта з ETUC была прысвечана мерам супрацьдзеяння жорсткай эканоміі. Таксама была прынятая надзвычайная рэзалюцыя супраць крайне правых.
Кангрэс EPSU прадэманстраваў адзінства і рашучасць прафсаюзных лідараў у барацьбе за правы працоўных і падтрымку дэмакратычных рухаў, такіх як прафсаюз "Панацэя" ў Беларусі.
Comments