3–4 сакавіка 2025 года ў Брусэлі, у штаб-кватэры ITUC, адбылося чарговае паседжанне Моладзевага камітэта Пан'еўрапейскай рэгіянальнай рады (PERC). Падчас сустрэчы ўдзельнікі абмеркавалі парадак дня і план працы на 2025 год і правялі флэшмоб у падтрымку беларускіх прафсаюзных палітвязняў.

Адмысловая ўвага была нададзена камунікацыйным стратэгіям і кампаніям, уключаючы падтрымку Беларускага кангрэса дэмакратычных прафзвязаў. Таксама былі разгледжаны працоўныя прынцыпы 8-га складу Моладзевага камітэта, пытанні ўзаемадзеяння, цыфравізацыі і механізмы пашырэння сеткі PERC Youth.
Адным з важных пунктаў парадку дня стала абмеркаванне ініцыятыў і маючых адбыцца мерапрыемстваў. Завяршылася сустрэча акцыяй салідарнасці з беларускімі прафсаюзнымі зняволенымі. Сябры Моладзевага камітэта PERC сфатаграфаваліся ў майках з заклікам вызваліць палітычных зняволеных у Беларусі.
Read this text in рус
Comments