top of page
Search

Міжнародную салідарнасць і абарону працоўных правоў мігрантаў абмеркавалі на канферэнцыі ў Вільнюсе

Updated: 5 days ago

З 1 па 3 кастрычніка 2024 года ў Вільнюсе прайшла міжнародная канферэнцыя, з прадстаўнікамі прафсаюзаў Украіны, Беларусі, Польшчы, Малдовы, Казахстана, Узбекістана, Таджыкістана, Арменіі, а таксама экспертаў Міжнароднай арганізацыі працы (МАП) і прадстаўнікоў Дэпартамента міграцыі і Міністэрства сацыяльнай абароны і працы Літвы. Тэмай мерапрыемства сталі не толькі пытанні працоўнай міграцыі і абарона правоў працоўных ва ўмовах геапалітычных крызісаў і эканамічных змен.



Канферэнцыю адкрылі Крысціна Крупавічэне, старшыня літоўскага прафсаюза "Салідарумас", і Сяргеюс Гловацкас, кіраўнік Дэпартамента па пытаннях працы краін Усходняй Еўропы і Цэнтральнай Азіі МАП. Удзельнікі з розных краін абмеркавалі праблемы, звязаныя з міграцыяй, і прапанавалі шляхі іх вырашэння.


Адмысловая ўвага была нададзена краінам Цэнтральнай Азіі, дзе хуткі дэмаграфічны рост і абмежаваныя эканамічныя магчымасці прымушаюць тысячы людзей шукаць працу за мяжой. Таксама абмяркоўвалася сітуацыя з бежанцамі, якія пакінулі свае дамы і працоўныя месцы з-за вайны ва Украіне і Нагорным Карабаху.



Намеснік старшыні Беларускага Кангрэса дэмакратычных прафсаюзаў (БКДП) Сяргей Антусевіч, які нядаўна выйшаў з турмы, распавёў пра цяжкія ўмовы ў Беларусі. Ён падкрэсліў, што з-за рэпрэсій больш за 700 тысяч беларусаў эмігравалі, у асноўным у Польшчу. Максім Пазнякоў адзначыў, што незалежныя прафсаюзы ў Беларусі забароненыя, а людзей арыштоўваюць нават за лайкі ў сацсетках.


Беларускія прафсаюзныя лідары заклікалі прадстаўнікоў Цэнтральнай Азіі спыніць супрацу з праўладнымі арганізацыямі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі (ФПБ), якія падтрымліваюць рэпрэсіі ў краіне.


Таксама на канферэнцыі было адзначана, што ў Літве знаходзіцца значная колькасць імігрантаў з Беларусі. Аднак толькі 2000 з іх з'яўляюцца палітычнымі бежанцамі, тады як астатнія 60 000 – працоўныя мігранты.


Эксперты МАП выступілі з дакладамі аб неабходнасці ратыфікацыі міжнародных канвенцый, якія абараняюць правы мігрантаў. Адмысловая ўвага была нададзена праблемам нелегальнай міграцыі і сацыяльнага дэмпінгу, якія ставяць мясцовых працаўнікоў у нявыгадныя ўмовы. Літоўскія прафсаюзы падкрэслілі важнасць уздзеяння на работадаўцаў, каб не дапусціць эксплуатацыі замежных работнікаў.


Крыніца: lps.lt


Read this text in рус or eng

Comments


Commenting has been turned off.
bottom of page