Сілавікі затрымалі мінчука за негатыўныя каментары і ўдзел у пратэстах. У «пакаяным» відэа, якое 24 лістапада апублікаваў набліжаны да ГУБАЗіК тэлеграм-канал, яго прымусілі прызнацца ва ўдзеле ў стачцы Мінскага электратэхнічнага завода, паведамляе «Зеркало».

- Удзельнічаў у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах, дзе я блакаваў дарогі. Таксама я знаходзіўся ў незалежным прафсаюзе, стачцы Мінскага электратэхнічнага завода, дзе заклікаў людзей да забастоўкі, - вымусілі сказаць на камеру мужчыну.
Затрыманага таксама прымусілі на камеру сказаць аб тым, што ён пісаў негатыўныя каментары "ў бок супрацоўнікаў міліцыі".
Крыніца: «Зеркало»
Commentaires