top of page
Search

Генеральны сакратар SPD заклікаў улады Беларусі вызваліць Вольгу Брыцікаву

Updated: Sep 18

Генеральны сакратар Сацыял-дэмакратычнай партыі Германіі (SPD) Кевін Кюнерт узяў на сябе ролю "хроснага" палітычнай зняволенай з Беларусі, Вольгі Брыцікавай. Брыцікава, былы прафсаюзны лідар Беларускага Незалежнага прафсаюза (БНП) на прадпрыемстве ААТ "Нафтан", была арыштаваная беларускімі ўладамі за сваю актыўную грамадзянскую пазіцыю і барацьбу за правы працоўных.


Kevin Kühnert
Kevin Kühnert

Кюнэрт выказаў сваю падтрымку Брыцікавай у межах міжнароднай кампаніі салідарнасці з беларускімі палітвязнямі #WeStandBYyou Libereco. Гэты рух накіраваны на прыцягненне ўвагі да рэпрэсій у Беларусі і падтрымку тых, хто змагаецца за правы чалавека і дэмакратычныя свабоды.


На сваёй старонцы ў Instagram нямецкі палітык адзначыў:


"Беларускі рэжым пастаянна парушае асноўныя правы сваіх грамадзян. Менавіта гэтымі асноўнымі правамі чалавека карысталася Вольга Брыцікава, калі выступала за свабоду аб'яднанняў і паляпшэння ўмоў працы для сваіх калег. Яна не скарысталася нічым іншым, як сваімі асноўнымі правамі чалавека, калі дакументавала падзеі, звязаныя з выбарамі ў Беларусі, і выступала за мір".

Кевін Кюнэрт заклікаў да неадкладнага вызвалення Вольгі Брыцікавай і ўсіх палітычных зняволеных у Беларусі. Ён таксама падкрэсліў, што Сацыял-дэмакратычная партыя Германіі стаіць на баку незалежных прафсаюзаў і рабочых Беларусі, якія змагаюцца за дэмакратыю, асноўныя правы і свабоды.


Вольга Брыцікава
Вольга Брыцікава

Вольга Брыцікава працавала на “Нафтане” 16 гадоў, але была звольненая за сваю актыўную грамадзкую дзейнасьць. Яе неаднаразова затрымлівалі за ўдзел у пратэстах супраць вайны і распаўсюджванне матэрыялаў, якія ўлады прызналі экстрэмісцкімі. У 2022 годзе яна правяла ў зняволенні 105 дзён, з іх 75 - запар. 8 красавіка Віцебскі абласны суд прызнаў яе вінаватай ва "ўзбуджэнні сацыяльнай варожасці" і прыгаварыў да трох гадоў пазбаўлення волі. Гэты прысуд быў пакінуты ў сіле пасля апеляцыі ў Вярхоўным судзе.


Міжнародная падтрымка такіх грамадскіх і палітычных дзеячаў, як Кевін Кюнерт, дапамагае прыцягнуць увагу да крытычнай сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі і садзейнічае барацьбе за вызваленне палітвязняў.


Read this text in рус or eng

Comments


Commenting has been turned off.
bottom of page