top of page
Search

Экс-лідацы прафсаюза на ААТ «Нафтан» дадалі тры гады калоніі

  • Writer: Salidarnast Belarus
    Salidarnast Belarus
  • Oct 17, 2024
  • 1 min read

Былой старшыне Першаснай прафсаюзнай арганізацыі Беларускага незалежнага прафсаюза на ААТ "Нафтан" Вользе Брыцікавай дадалі тры гады да тэрміну па новым абвінавачанні, паведамляе mediazona.by са спасылкай на маніторынг праваабарончага цэнтра "Вясна" за верасень.



У выніку актывістка атрымала канчатковы прысуд у выглядзе 6 год пазбаўлення волі.

Справа супраць Брыцікавай пачалася ў сакавіку 2024 года. 8 красавіка Віцебскі абласны суд прыгаварыў яе да 3 гадоў калоніі па абвінавачанні ў распальванні варожасці (артыкул 130 КК). Аднак 20 жніўня актывістку зноў пачалі судзіць, на гэты раз па артыкулах аб закліках да дзеянняў супраць нацбяспекі (частка 3 артыкула 361 КК) і садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці (частка 1 артыкула 361-4 КК).


Суд праходзіў у закрытым рэжыме, і Вользе Брыцікавай дадалі тры гады калоніі да яе папярэдняга тэрміну.


Read this text in eng or рус

Comments


Commenting on this post isn't available anymore. Contact the site owner for more info.
  • Facebook
  • Twitter
bottom of page