top of page
Search

Беларускія прафсаюзы звярнуліся да Бразіліі за падтрымкай у пытаннях свабоды аб'яднання

5 снежня ў Бразіліа беларускі прафсаюзны лідар сустрэўся з выканаўчым сакратаром Міністэрства працы і занятасці Бразіліі з просьбай падтрымаць рашэнні Міжнароднай арганізацыі працы (МАП) па забеспячэнні права на свабоду аб'яднання ў Беларусі.


Максім Пазнякоў і Франсіска Масена з выявай палітзняволенага Адяксандра Ярашука на цішотцы
Максім Пазнякоў і Франсіска Масена з выявай палітзняволенага Аляксандра Ярашука на цішотцы

Падчас размовы з выканаўчым сакратаром міністэрства Франсіска Масенай і сакратаром па міжнародных сувязях Цэнтральнай прафсаюзнай арганізацыі (CUT) Антоніу Лісбоа выконваючы абавязкі старшыні Беларускага Кангрэса дэмакратычных прафсаюзаў Максім Пазнякоў прадставіў дакумент, які апісвае праблемы, з якімі сутыкаюцца працоўныя.


Франсіска Масена запэўніў, што абарона прафсаюзных свабод з'яўляецца прыярытэтам для бразільскага ўрада, асабліва ў кантэксце рэформ, якія аслабілі прафсаюзныя правы ў самой Бразіліі.


- Свабода і прафсаюзная арганізацыя неабходныя для забеспячэння дэмакратыі, годных умоў працы і справядлівага ўключэння ўсіх працаўнікоў у эканоміку і размеркаванне прыбыткаў. Мы перанясем гэтыя дэбаты як на міжнародныя арганізацыі, так і на прэзідэнта Лулу.

Беларуская дэлегацыя перадала зварот з просьбай да ўрада Бразіліі выкарыстоўваць міжнародны ўплыў для націску на рэжым Аляксандра Лукашэнкі. У звароце падкрэслівалася, што Беларусь зацікаўлена ў эканамічным супрацоўніцтве з Бразіліяй, а аўтарытэт прэзідэнта Лулы можа стаць ключавым фактарам у вызваленні зняволеных прафсаюзных актывістаў і аднаўленні права на свабоду аб'яднання.


Максім Пазнякоў (БКДП), Антоніу Лісбоа (CUT) і Франсіска Масена
Максім Пазнякоў (БКДП), Антоніў Лісбоа (CUT) і Франсіска Масена

Прадстаўнік БКДП выказаў спадзяванне, што дыпламатычная падтрымка Бразіліі дапаможа прыцягнуць увагу да парушэнняў у Беларусі і стане крокам да аднаўлення свабоды аб'яднання у краіне.


Візіт Максіма Пазнякова адбыўся ў рамках Генеральнай рады Міжнароднай канфедэрацыі прафсаюзаў (МКП), якая прайшла ў Бразіліа. Савет абмяркоўваў такія тэмы, як падатковая справядлівасць, змены клімату, справядлівы пераход і дэмакратычнае кіраванне.


На сустрэчы з прэзідэнтам Бразіліі Лулай да Сілва дэлегацыя МКП падкрэсліла важнасць лідарства Бразіліі ў прасоўванні парадку дня працоўных на міжнароднай арэне. Прэзідэнт Лула пацвердзіў прыхільнасць свайго ўрада абароне правоў працоўных і ўмацаванню міжнароднага супрацоўніцтва ў гэтай галіне.


- Наш урад працягвае працаваць над стварэннем Глабальнага альянсу супраць голаду і галечы і падтрымлівае намаганні працоўных у барацьбе за справядлівасць, — заявіў прэзідэнт.

Генеральная рада МКП таксама зацвердзіла планы на 2025 год і дарожную карту да Сусветнага кангрэса 2027 года.


Read this text in eng or рус

Yorumlar


Yorumlara kapatıldı.
bottom of page