Беларускіх працоўных абарончых прадпрыемстваў масава правяраюць на паліграфе. Некаторых адпраўляюць "на суткі".
Праваабаронцы цэнтра "Вясна" паведамляюць аб масавым пераследзе супрацоўнікаў прадпрыемстваў "БелОМА" і "Пеленг". Работнікаў правяраюць на паліграфе, праглядаюць іх тэлефоны і выклікаюць на "размовы". Пасля праверак некаторых адпраўляюць "на суткі" і звальняюць.
"Беларускае оптыка-механічнае аб'яднанне" і "Пеленг" вырабляюць оптыка-электронную прадукцыю, у тым ліку для стралковага і бранятанкавага ўзбраення. Абодва прадпрыемствы знаходзяцца пад заходнімі і ўкраінскімі санкцыямі, вядомыя факты спробаў іх абыходу.
Падчас пратэстаў 2020 года на «Пеленгу» была значная колькасць пратэстна настроеных супрацоўнікаў. Частка з іх паспрабавала стварыць першасную прафсаюзную арганізацыю Беларускага Незалежнага прафсаюза, але ўлады адмовіліся яе зарэгістраваць. Пазней лідар прафсаюза Андрэй Дзячко і вядучы інжынер-праграміст былі арыштаваны супрацоўнікамі КДБ. Праз 10 дзён яго выпусцілі з СІЗА КДБ. У красавіку 2023 года, ва ўзросце 46 гадоў, Андрэй памёр. Да самай смерці ён заставаўся падазраваным па крымінальнай справе.
Read this text in рус or eng
Opmerkingen