Следчы камітэт Беларусі ўзбудзіў чарговую крымінальную справу ў дачыненні да юрыста асацыяцыі Salidarnast e.V. і былога палітвязня Леаніда Судаленкі. Яго абвінавачваюць па артыкуле 361-4 Крымінальнага кодэкса Беларусі - "садзейнічанне ажыццяўленню экстрэмісцкай дзейнасці".

Судаленка, які знаходзіцца за мяжой, паведаміў, што даведаўся аб новай справе ад сваіх сваякоў. Ён мяркуе, што размова ідзе аб частцы артыкула, які датычыцца паўторнага парушэння, што можа пагражаць яму дадатковым сямігадовым тэрмінам.
- У мяне ўжо ёсць судзімасць па гэтым артыкуле, а гэта значыць, што цяпер мне пагражае рэцыдыў.
Па словах праваабаронцы следчыя напярэдадні прыходзілі ў вёску Бабавічы, дзе ён прапісаны, і склалі пратакол аб яго адсутнасці па месцы рэгістрацыі. Судаленка сцвярджае, што даведаўся пра гэты візіт ад сваёй цешчы, паведамляе «Радыё Свабода».
Былы палітвязень лічыць, што яго пераследуюць за публічныя выказванні аб сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі:
- Я буду працягваць працу на міжнароднай арэне і звяртацца да ўсяго свету ў змаганні з рэжымам, які парушае правы і свабоды беларусаў. Да тэрміна ў 5 гадоў мне хочуць дадаць яшчэ 7, а потым так і да 30 магчымых у Беларусі год пазбаўлення волі, але гэтым мяне ўжо не спыніць, бо мае перакананні ў праўдзе.
Раней, у 2024 годзе, беларускія ўлады ўжо завочна прыгаварылі Леаніда Судаленку да пяці гадоў пазбаўлення волі па аналагічных абвінавачаннях. Нягледзячы на эміграцыю ў Літву, пераслед з боку беларускіх сілавікоў працягваецца.
Read this text in рус or eng
Comentarios