top of page
Search

Беларусь у дзясятцы горшых краін для працоўных

Updated: Jun 14

Міжнародная канфедэрацыя прафсаюзаў (ITUC) апублікавала новы рэйтынг захавання правоў працоўных у свеце. Беларусь, ужо традыцыйна, у дзясятцы горшых.


Скрын з дакладу МКП

Як адзначаецца ў новым рэйтынгу правоў працоўных, апублікаваным Міжнароднай канфедэрацыяй прафсаюзаў, колькасць краін, дзе правы на свабоду слова і сходаў абмежаваныя, працягвае расці. Выпадкі затрымання або арышту зарэгістраваны ў 74 краінах са 151. Летась гэта адбылося ў 69 краінах.


«У Беларусі, Егіпце, Ганконгу і Судане незалежны прафсаюзны рух ужо знішчаны ўладамі праз адвольны роспуск і незаконны захоп. У выніку працоўныя былі пазбаўленыя сваёй асноўнай свабоды - ствараць прафсаюзы і ўступаць у іх па ўласным выбары», - адзначаецца ў дакладзе.

У рэйтынгу зазначаецца, што з красавіка 2022 года ўрад Беларусі ўзмацніў рэпрэсіі супраць незалежных прафсаюзаў. У цяперашні час 42 прафсаюзныя актывісты былі неправамерна затрыманыя або зняволеныя, і многія іншыя пазбаўленыя сваіх правоў і свабоды. Прафсаюзных зняволеных уносяць у спісы "экстрэмістаў і тэрарыстаў" і стаўленне да іх, як да ізгояў у грамадстве.


Сярод зняволеных Аляксандр Ярашук, старшыня Беларускага Кангрэса дэмакратычных прафсаюзаў (БКДП). Ён быў прыгавораны да чатырох гадоў пазбаўлення волі 27 снежня 2022 г. Цяпер ён знаходзіцца ў турме «строгага рэжыму» ў Магілёве, дзе яго трымаюць у камеры 23 гадзіны ў суткі і дазваляюць усяго адзін чатырохгадзінны візіт і адну пасылку ў год.


Шакавальнае зніжэнне правоў прафсаюзаў і працоўных заахвоцілі Міжнародную канферэнцыю працы (ILC) прымяніць да Беларусі Рэзалюцыю па артыкуле 33 Статута МАП, каб забяспечыць выкананне патрабаванняў да ўрада.


Read this text in eng or рус


  • Facebook
  • Twitter
bottom of page