21 верасня ў Амстэрдаме на фестывалі салідарнасці FNV 2024 прадстаўнікі беларускіх незалежных прафсаюзаў распавялі пра рэпрэсіі ў Беларусі і барацьбу за правы працоўных.

Падчас мерапрыемства прайшла акцыя ў падтрымку палітвязняў, дзе ўдзельнікі апранулі майкі з выявай Аляксандра Ярашука, лідара Беларускага Кангрэса дэмакратычных прафсаюзаў (БКДП), які знаходзіцца ў турме за сваю прафсаюзную дзейнасць.
Удзельнікі зрабілі групавое фота з заклікам вызваліць усіх палітычных вязняў, колькасць якіх у Беларусі ўжо перавышае 1500 чалавек.
Беларуская секцыя фестывалю, арганізаваная Salidarnast e.V. і FNV, была прысвечана рэпрэсіям супраць незалежных прафсаюзаў і ліквідацыі БКДП. Удзельнікі таксама даведаліся пра бягучую сітуацыю ў Беларусі і маглі набыць мерч з заклікам да вызвалення палітвязняў.
Read this text in eng or рус
Comentários