Адзін са старэйшых палітвязняў Беларусі і прафсаюзны лідар 74-гадовы Васіль Бераснеў - вызвалены па амністыі. Пра гэта праваабаронцы даведаліся ад калегаў Васіля.
Васіль Бераснеў - лідар Аршанскага незалежнага прафсаюза РЭП, выконваючы абавязкі старшыні Беларускага прафсаюза работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП). Суддзя Наста Папко прысудзіла яго 9 гадам пазбаўлення волі ўзмоцненага рэжыму.
За час знаходжання ў СІЗА здароўе Васіля значна пагоршылася: у яго пачаліся болі ў адзінай нырцы. Сітуацыя была настолькі крытычнай, што медыкаментознае лячэнне не мела сэнсу, спатрэбілася перасадка ныркі.
Па інфармацыі праваабаронцаў, нягледзячы на ціск за кратамі, сур'ёзныя праблемы са здароўем і вызваленне па амністыі, Васіль так і не прызнаў сваёй віны.
У беларускіх турмах і калоніях працягваюць знаходзіцца амаль чатыры дзясяткі прафсаюзных актывістаў прызнаных праваабаронцамі палітычнымі вязнямі.
Comentários