Сталі вядомыя лаўрэаты Прэміі праваабарончай супольнасці Беларусі за 2023 года. Цырымонія ўзнагароджвання пераможцаў прэміі адбылася 10 снежня ў Вільні. Сярод лаўрэатаў у чатырох намінацыях — двое палітзняволеных, паведамляе «Вясна».
Лаўрэатамі сталі:
У намінацыі "Праваабронца года-2023" сёлета два пераможцы: намеснік старшыні Беларускай асацыяцыі журналістаў Алег Агееў і адвакатка Наталля Мацкевіч.
У намінацыі "Журналіст(ка) года-2023" пераможцам стаў палітзняволены Аляксандр Манцэвіч.
У намінацыі "Праваабарончая кампанія/ініцыятыва года-2023" лаўрэатам стала Служба эвакуацыі "BYSOL".
У новай намінацыі, якая з’явілася сёлета, "Праваабарончая салідарнасць года-2023" пераможцай стала палітзняволеная Паліна Шарэнда-Панасюк.
Нагадаем, Паліна — грамадская і прафсаюзная актывістка з Брэста, якую затрымалі 3 студзеня 2021. Маці двух непаўнагадовых сыноў асудзілі па шэрагу артыкулаў Крымінальнага кодэксу. У канцы лютага 2022 года на палітзняволеную завялі крымінальную справу па ч. 2 арт. 411 КК, а пазней асудзілі да яшчэ аднаго года калоніі.
Comments