top of page
Search

9 работнікаў было затрымана на даччыным прадпрыемстве Haver & Boecker

Updated: Jun 20

"Медыязоне", сталі вядомыя імёны і прычыны затрымання працоўных на нямецкім прадпрыемстве ў горадзе Ліда.



На відэа бачна, як сілавікі з аўтаматамі і ў поўным абмундзіраванні ўварваліся ў цэхі, адарвалі рабочых ад станкоў, паклалі іх на зямлю і заклалі ім рукі за спіну.


Паводле звестак з праўладнага тэлеграм-канала, у выніку рэйду затрыманы як мінімум дзевяць супрацоўнікаў завода металатканых вырабаў HAVER BY, сярод якіх Ганна Мурашка, Яўген Ашурак, Арцём Струкаў, Вадзім Кахновіч, Арцём Шчэбет, Сяргей Шарапаў і Міхаіл Кухарчык. Імёны яшчэ двух затрыманых застаюцца невядомымі.


На відэа затрыманыя прызнаюцца ў падпісцы на групы ў СМІ прызнаныя ў Беларусі "экстрэмісцкімі" і рэпостах іх матэрыялаў. Сяргей Шарапаў у міліцэйскім відэа заявіў, што з'яўляецца афіцэрам запасу, а Яўген Ашурак згадаў пра сумеснае з калегамі фота, апублікаванае ў сацсетках, не ўдакладняючы падрабязнасцяў.


ТАА "Haver BY" заснавана ў 2009 годзе ў Лідзе. Прадпрыемства займаецца вытворчасцю тканай сеткі, якая ажыццяўляецца пад кантролем нямецкіх спецыялістаў. У роліку сілавікі дэманструюць лагатып нямецкай кампаніі. Завод з'яўляецца даччыным прадпрыемствам нямецкага канцэрна Haver & Boecker OHG.


Read this text in ger or рус


ความคิดเห็น


ปิดการแสดงความคิดเห็น
bottom of page