Праваабаронца і прафсаюзны юрыст Леанід Судаленка ўжо 800 дзён пазбаўлены волі і знаходзіцца ў папраўчай калоніі, дзе адбывае прысуд Цэнтральнага раённага суда Гомеля, які асудзіў праваабаронцу да трох і двух з паловай гадоў зняволення.
18 студзеня 2021 года кіраўніка Гомельскай філіі “Вясны” Леаніда Судаленку затрымалі па дарозе на офіс і абвінавацілі ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак і навучанні і падрыхтоўцы асоб для ўдзелу ў такіх дзеяннях, а таксама іх фінансаванні або іншым матэрыяльным забеспячэнні. 26 студзеня палітзняволенага этапавалі ў папраўчую калонію № 3 “Віцьба”.
Amnesty International мяркуе, што Леаніда асудзілі па абсалютна надуманых абвінавачваннях, звязаных з мірнымі пратэстамі ў адказ на парушэнні падчас прэзідэнцкіх выбараў у 2020 годзе.
Дэпутат нямецкага Бундэстага Канстанцін фон Нотц стаў яго сімвалічным хросным.
Напішыце Леаніду: ПК №3. 211322, Віцебская вобласць, г.п. Віцьба, Леанід Леанідавіч Судаленка
Comments