574,417 еўра для палітвязняў
- Salidarnast Belarus
- Jul 31, 2023
- 1 min read
Учора а 23:59 быў завершаны марафон салідарнасці з палітвязнямі Беларусі «Нам не ўсё роўна!».

Па дадзеным на ранiцу 31 ліпеня, больш за 570 000 еўра сабрана для палітвязняў.
Усе сабраныя сродкі будуць размеркаваны паміж фондамі, ініцыятывамі і арганізацыямі, якія дапамагаюць палітвязням і іх родным.
Упершыню пра 500 тысяч еўра як мэту сказала падчас выступлення ў эфіры марафону Святлана Ціханоўская. Тады яшчэ не было сабрана і 200 тысяч, але дынаміка збору паказвала, што сабраць іх рэальна.
Свае данаты можна было даслаць праз сайт salidarnasc.com цi сэрвic donate.stripe.
Comments