Асацыяцыя "Салідарнасць" прыме ўдзел у акцыі прысвечанай 1 траўня, якая пройдзе ў Брэмене (Германія). У гэты дзень акцыі пратэсту традыцыйна пройдуць па ўсім свеце. Шэсце і мітынг у Брэмене праводзяць нямецкія прафсаюзы на чале з самым буйным з іх – Аб'яднаннем нямецкіх прафсаюзаў DGB.
Акцыя пратэсту пройдзе пад дэвізам "Непарушнай салідарнасці". Удзельнікі акцыі пратэсту патрабуюць годных аплаты і ўмоў працы. Сёння свет знаходзіцца ў перманентным крызісным рэжыме. Энергетычны крызіс, кліматычны крызіс, высокая інфляцыя, ваенная агрэсія Расіі супраць Украіны – усе гэтыя фактары ўводзяць людзей у стан няўпэўненасці і пастаянных перажыванняў. Таму прафсаюзам варта аб'яднацца, таму што разам мы можам дабіцца большага.
Акрамя таго, удзельнікі мітынгу плануецца закрануць тэму рэпрэсій супраць прафсаюзных актывістаў у Беларусі, учыненых рэжымам Лукашэнкі.
Тэма пераследу па прафсаюзнай прыналежнасці ў Беларусі прагучыць не толькі ў Германіі, але і ў іншых краінах. Якраз зараз ідзе інфармацыйная кампанія з патрабаваннем вызвалення беларускіх прафсаюзных лідараў. Вы можаце далучыцца да патрабаванняў вызвалення прафсаюзных актывістаў.
Comments