top of page
Search

Як аформіць дэкрэтны водпуск працуючаму бацьку?

У Беларусі працоўнае заканадаўства дае права на водпуск па доглядзе дзіцяці не толькі маці, але і бацьку, калі маці выйшла на працу або вучобу. Працуючы бацька, іншы сваяк або апякун могуць узяць такі водпуск да дасягнення дзіцем трох гадоў. Закон дазваляе гнутка планаваць працягласць водпуску, а таксама ўключае яго ў агульны стаж работы, што важна для будучых працоўных водпускаў.



Згодна з артыкулам 185 Працоўнага кодэкса наймальнік абавязаны прадаставіць працуючай жанчыне пасля заканчэння водпуску па цяжарнасці і родах водпуск па догляду дзіцяці да дасягнення ім узросту трох гадоў.


Водпуск па догляду дзіцяці да дасягнення ім узросту трох гадоў прадастаўляецца па меркаванні сям'і працуючым бацьку або іншаму сваяку, члену сям'і дзіцяці ў выпадку, калі маці дзіцяці на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь выйшла на работу або вучобу.

Такім чынам, права выбару выкарыстання водпуску па догляду дзіцяці да дасягнення ім узросту трох гадоў працоўнае заканадаўства пакідае за бацькамі дзіця.


У выпадку ўстанаўлення апекі над дзіцем водпуск па догляду дзіцяці да дасягнення ім узросту трох гадоў прадастаўляецца працуючаму апекуну. Такі водпуск прадастаўляецца па пісьмовай заяве і можа быць выкарыстаны поўнасцю або па частках любой працягласці.


Водпуск па догляду дзіцяці да дасягнення ім узросту трох гадоў перарываецца ў выпадку прадастаўлення маці дзіцяці водпуску па цяжарнасці і родах. Пры наяўнасці ў сям'і дваіх і больш дзяцей ва ўзросце да трох гадоў водпуск па догляду дзіцяці да дасягнення ім узросту трох гадоў прадастаўляецца адной асобе.


За час знаходжання ў водпуску па догляду дзіцяці да дасягнення ім узросту трох гадоў назначаецца і выплачваецца штомесячная дзяржаўная дапамога па дзяржаўнаму сацыяльнаму страхаванню ў парадку, устаноўленым заканадаўствам.

Водпуск па догляду дзіцяці да дасягнення ім узросту трох гадоў уключаецца ў стаж работы, а таксама ў стаж работы па спецыяльнасці, пасады служачага (прафесіі рабочага) у адпаведнасці з заканадаўствам.

У стаж работы, які дае права на наступныя працоўныя водпускі, час водпуску па догляду дзіцяці да дасягнення ім узросту трох гадоў не залічваецца.


Працоўнае заканадаўства (артыкул 186 Працоўнага кодэкса) гарантуе кароткатэрміновы водпуск працуючаму бацьку без захавання заработнай платы (за свой кошт).

У прыватнасці, пры нараджэнні дзіцяці і выхаванні яго ў сям'і наймальнік абавязаны па жаданні бацькі (айчыма) дзіцяці прадаставіць яму водпуск без захавання заработнай платы працягласцю не больш як 14 каляндарных дзён. Іншая працягласць і (або) аплата водпуску пры нараджэнні дзіцяці могуць быць прадугледжаны калектыўным дагаворам, наймальнікам.


Такі водпуск бацьку (айчыму) пры нараджэнні дзіцяці прадастаўляецца адначасова па яго пісьмовай заяве на працягу шасці месяцаў з даты нараджэння дзіцяці.


Вы можаце звярнуцца да нас за дапамогай. Калі ў Вас ёсць канкрэтная сітуацыя і вы не знайшлі тут адказу - вось спасылка на наш чат-бот, дзе вы атрымаеце індывідуальную кансультацыю.


Леанід СУДАЛЕНКА, юрыст Salidarnast e.V. з дваццацігадовым досведам у пытаннях абароны правоў працоўных Беларусі. Былы прававы інспектар дэмакратычнага прафсаюза РЭП, сябра праваабарончага цэнтру “Вясна”, лаўрэат міжнародных праваабарончых прэмій.


Read this text in рус

ความคิดเห็น


ปิดการแสดงความคิดเห็น
bottom of page