На афіцыйнай старонцы Святланы Ціханоўскай з“явіўся пост падтрымцы беларускіх прафсаюзных лідараў, што знаходзяцца за кратамі.
19 красавіка прайшоў Дзень дзеянняў за правы прафсаюзаў і дэмакратыю ў Беларусі з патрабаваннем вызвалення беларускіх прафсаюзных лідараў, якія знаходзяцца ў зняволенні. У акцыі прынялі ўдзел прафсаюзныя і палітычныя дзеячы з усяго Свету. Да акцыі далучылася і Святлана Ціханоўская.
Палітык узгадала, на сваёй старонцы, гэты трагічны дзень для ўсяго працоўнага руху Беларусі:
Прапаганда любіць называць Беларусь сацыяльная дзяржавай. Але правы на працу і сацыяльную абарону тут даўно не актуальныя. Яны падмененыя абавязкамі выплачваць унёскі і наведваць інфармацыйныя гадзіны, дзе ва ўсіх праблемах вінавацяць Захад і Амерыку. Варта ж толькі абурацца і ўказаць на тое, што сацыяльная дзяржава павінна клапаціцца пра здароўе працоўных завода або браць выдаткі па лячэнні дзяцей, як атрымаеш тэрмін. За што? За распальванне сацыяльнай нянавісці, як у выпадку актывістаў Вацлава Арэшкі і Васіля Бераснева.
Прафсаюз – гэта не пра «вывезці працоўных на мерапрыемства для масавасці». Гэта пра абарону правоў і свабодаў. Пра магчымасць пастаяць за сябе, дабіцца дастойнага заробку і паважлівага стаўлення. Пра адпаведнасць сучасным стандартам працы. Я ўпэўненая: беларусы гэта цудоўна разумеюць і ведаюць, чаго хочуць – каб з іх меркаваннем лічыліся. Каб былі абароненыя і інтарэсы – а не інтарэсы тых, хто гатовы карыстацца іншымі, запалохваючы жорсткасцю і турэмнымі тэрмінамі.
Comments