top of page
Search

ФПБ і курс на кітайскую мадэль прафсаюзаў

Нядаўняе інтэрв'ю з новым старшынёй Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі (ФПБ), Юрыем Сянько, відавочна падкрэсліла кірунак, у якім рухаецца дадзеная арганізацыя. Замест абароны інтарэсаў сваіх сяброў, ФПБ імкнецца максімальна наблізіцца да мадэлі кітайскіх прафсаюзаў, ігнаруючы міжнародныя стандарты і правы беларускіх працоўных.


Новы старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі (ФПБ), Юрый Сянько у форме главы Мытнага камітэту

Па сутнасці ФПБ ужо даўно ператварылася ў шырму хаваючай рэальныя праблемы, з якімі сутыкаюцца работнікі. Удзел прафсаюзных функцыянераў у пошуку рашэнняў надзённых праблем, як сцвярджае Сянько, аказваецца хутчэй фармальным, чым дзейсным. Паколькі ў краіне парушаюцца асноватворнае правы, у тым ліку права на аб'яднанне і забастоўку. Таксама ёсць прыкметы прымусовай працы.


Усё гэта было адзначана на леташняй Міжнароднай Канферэнцыі Працы, а да Беларусі быў ужыты 33 параграф Статута МАП. Назначэнне былога кіраўніка мытнага камітэта і пасла ў Кітаі, на пасаду старшыні ФПБ, было задумана для ўмацавання пазіцыі праўладнай прафсаюзнай федэрацыі на міжнародным узроўні, дзе яна выглядае ізгоем. І хутчэй за ўсё, з мэтай адмены ганебнага для краіны 33 параграфы.


У сваім інтэрв'ю Сянько прызнаў, што дадзеная тэма з'яўляецца балючай для ФПБ:


«Увесь свет сёння знаходзіцца ў пошуку новых рашэнняў, якія б абаранілі ад неабгрунтаванага, няправільнага і неразумнага ціску на працоўных, на дзяржаву, на людзей, на ўсё тое, што сёння ў краіне створана. Мы, дапусцім, не ўспрымаем палітыку Міжнароднай арганізацыі працы, якая, нажаль, далучылася да такога ціску на шматлікія краіны, у тым ліку на Рэспубліку Беларусь. Мы разам з работнікамі паказваем, што Беларусь - унікальная краіна, якая забяспечыла правы працоўных».

Пад забеспячэннем правоў працоўных, Сянько напэўна мае на ўвазе знаходжанне ў турмах Беларусі амаль паўсотні прафсаюзных актывістаў і знішчэння прафсаюзнага цэнтра Беларускага Кангрэса дэмакратычных прафсаюзаў (БКДП), альтэрнатыўнага ФПБ? Масавыя паказальныя арышты працаўнікоў на дзясятках прадпрыемствах, якія дазволілі сабе крытыку ў дачыненні да дзейнага ў краіне рэжыму?


Нічога дзіўна ў палёце гэтай думкі няма, калі бачыш з якім трапятаннем прафсаюзны функцыянер распавядае пра досвед Усекітайскай федэрацыі прафсаюзаў:


«Вядома, ёсць чаму павучыцца. У Кітайскай Народнай Рэспубліцы вядзецца пастаянная работа, каб максімальна ахапіць прафсаюзным рухам увесь рабочы клас Кітая. Такая задача пастаўлена з боку Кампартыі Кітая. І мы, беларусы, Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі, разумеем, што чым больш у прафсаюзным руху будзе членаў, тым больш мы можам выкрышталізаваць пытанняў ад сваіх членаў прафсаюза».

Аднак прыклад кітайскіх прафсаюзаў хутчэй з'яўляецца перасцярогай для беларусаў, чым узорам для пераймання. Замест абароны інтарэсаў працоўных, кітайскія прафсаюзы часта служаць органамі кантролю і падаўленні правоў работнікаў. Нягледзячы на незадаволенасць працоўных у гэтай краіне, там па-ранейшаму забароненыя ўсе формы працоўных пратэстаў і незалежныя прафсаюзы.


Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі і яе новы лідар, замест таго каб выступаць у абарону правоў работнікаў, працягваюць выконваць ролю шырмы, якая хавае парушэнні правоў амаль пяці мільёнаў работнікаў.


Read this text in eng or рус

Comments


Commenting has been turned off.
bottom of page