top of page
Search

У Спіс экстрэмістаў уключаны фігуранты справы «Рабочага Руху»

У «Спіс экстрэмістаў» дадалі яшчэ 35 прозвішчаў — сярод іх фігуранты справы «Рабочага Руху».


11 жніўня МУС Беларусі зрабіла традыцыйны пятнічны апдэйт «Пераліка грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці». Цяпер у спісе 3146 чалавек.


Сярод іншых, у спіс дадалі фігурантаў «справы Рабочага руху» Сяргея Шэлеста, Уладзіміра Жураўку, Андрэя Пагерыла, Ганну Аблаб, Аляксандра Гашнікава, Сяргея Дзюбу, Ігара Мінца, Валянціна Церэневіча, Сяргея Шамецьку, Аляксандра Капшуля.

Дзеянні сілавікоў Лукашэнкі сталі абсалютна прадказальнымі, паколькі да ліку экстрэмістаў прылічаны амаль усе актывісты і лідары рабочага ці прафсаюзнага руху Беларусі. Дыктатарскі рэжым панічна баіцца праявы любой нелаяльнасці сярод працоўных і працягвае эскалацыю тэрору супраць рабочых і былых актывістаў дэмакратычных прафсаюзаў.


Read this text in eng or рус

コメント


bottom of page