top of page
Search

У Мінску судзяць кіраўнікоў Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў

У Мінскім гарадскім судзе 20 снежня пачаўся разгляд крымінальнай справы, заведзенай на актывістаў Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў – Аляксандра Ярашука, яго намесніка Сяргея Антусевіча і бухгалтарку Ірыну Бут-Гусаім.


Swedish trade unions call on Belarusian authorities to release trade union leaders
photo - ingenjoren.se

На працэсе зачыталі абвінавачанне супраць фігурантаў. Па версіі следства, старшыня Беларускага кангрэса дэмакратычных прафсаюзаў Аляксандр Ярашук заклікаў да забастовак па палітычных матывах. Акрамя таго, Ярашуку, а таксама яго намесніку Сяргею Антусевічу і бухгалтару Ірыне Бут-Гусаім ставіцца ў віну ўдзел у пратэстах — яны нібыта публічна выкрыквалі лозунгі, блакіравалі працу транспарту, не падпарадкоўваліся патрабаванням міліцыі падчас пратэстных маршаў.


Паводле інфармацыі праваабаронцаў, усе абвінавачаныя ў судовым працэсе прызналі сваю віну.



У Мінскім гарадскім судзе 20 снежня пачаўся разгляд крымінальнай справы, заведзенай на актывістаў Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў – Аляксандра Ярашука, яго намесніка Сяргея Антусевіча і бухгалтаркі Ірыны Бут-Гусаім.
Аляксандр Ярашук і Сяргей Антусевіч / photo - Belta.by


Абаронца абвінавачанага Ярашука заявіў хадайніцтва аб далучэнні да матэрыялаў справы шэрагу характарыстык і падзячных лістоў, у тым ліку ад партнёраў БКДП. Суд задаволіў гэта хадайніцтва.



У Мінскім гарадскім судзе 20 снежня пачаўся разгляд крымінальнай справы, заведзенай на актывістаў Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў – Аляксандра Ярашука, яго намесніка Сяргея Антусевіча і бухгалтаркі Ірыны Бут-Гусаім.
Ірына Бут-Гусаім / photo - Belta.by


Раней рашэннем Вярхоўнага суда дзейнасць БКДП была спыненая нібыта ў сувязі з фактамі парушэнняў патрабаванняў Канстытуцыі Беларусі.


Паралельна ў Мінску праходзіць судовы працэс над актывістамі незалежных прафсаюзаў – палітвязнямі Генадзем Фядынічам, Васілём Берасневым, Вацлавам Арэшкам.

Судовы працэс вядзе суддзя Валянціна Зянкевіч.


Усе абвінавачаныя знаходзяцца пад вартай з 19 красавіка 2022 года.


Палітзняволены Аляксандр Ярашук — старшыня Беларускага Кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў. БКДП аб'ядноўвае некалькі незалежных прафесійных саюзаў. У яго ўваходзяць Свабодны прафсаюз беларускі (СПБ), Свабодны прафсаюз металістаў (СПМ), Беларускі прафсаюз работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП) і Беларускі незалежны прафсаюз (БНП).


19 красавіка 2022 года у Аляксандра прайшлі ператрусы на месцы працы і на месцы жыхарства, канфіскаваная тэхніка. Ярашука затрымалі і змясцілі ў СІЗА. Яму выставілі абвінавачванне — паводле папярэдняй інфармацыі, яму інкрымінуюць арт. 342 Крымінальнага кодэксу (Групавыя дзеянні, што груба парушаюць грамадскі парадак). А ў канцы лістапада 2022 г. стала вядома, што палітвязню выставілі новае абвінавачванне — заклікі да санкцый (арт. 361 Крымінальнага кодэкса). Па той частцы, якую інкрымінуюць Ярашуку, яму пагражае ад 4 да 12 гадоў пазбаўлення свабоды. 


Палітзняволены Сяргей Антусевіч — намеснік старшыні Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў. Доўгі час — амаль 10 гадоў — кіраваў пярвічнай арганізацыяй Незалежнага прафсаюза на "Гродна Азот".


Затрыманы 19 красавіка 2022 г. і змешчаны ў СІЗА КДБ. У той жа дзень у офісе БКДП і ў кватэры Сяргея Антусевіча адбыліся ператрусы. Сяргею прад'яўлена абвінавачванне, ён застаецца ў СІЗА. Паводле папярэдняй інфармацыі, яму інкрымінуюць арт. 342 Крымінальнага кодэксу (Групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак).


Палітзняволеная Ірына Бут-Гусаім — бухгалтарка офіса Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў. Затрымана 19 красавіка 2022 года ў межах крымінальнай справы і змешчана ў СІЗА. Паводле папярэдняй інфармацыі, ёй інкрымінуюць арт. 342 Крымінальнага кодэксу (Групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак).

Comments


bottom of page