top of page
Search

У Віцебску пройдзе закрытае судовае паседжанне па справе прафлідаркі Вольгі Брыцікавай

У Віцебскім абласным судзе ў закрытым рэжыме 11 чэрвеня будзе разглядацца крымінальная справа лідаркі першаснай прафсаюзнай арганізацыі БНП на "Нафтане" Вольгі Брыцікавай. Яе абвінавачаваюць у распальванні сацыяльнай варожасці альбо варажнечы паводле ч. 1 арт. 130 КК. Справу прызначаны разглядаць суддзя Уладзімір Чаравач, піша "Вясна".



Суд па гэтым артыкуле над палітзняволенай Брыцікавай пачаўся 11 сакавіка 2024 года, апошняе судовае пасяджэнне датуецца 14 сакавіка. Верагодна ў гэты дзень быў вынесены прысуд, вынік якога невядомы. Паколькі сутнасць прад’яўленых абвінавачанняў не змянілася, можна меркаваць, што прысуд быў абскарджаны ў апеляцыйным парадку і прызначана новае судовае разбіральніцтва.


Вольга Брыцікава ў траўні 2022 года выйшла на волю пасля 75 сутак арышту за выказванні супраць вайны. Была затрыманая 1 лістапада зноў па адміністрацыйным артыкуле. Праз два дні суд прызнаў яе вінаватай у распаўсюджванні "экстрэмісцкіх матэрыялаў" і прызначыў 15 сутак арышту. 11 лістапада яе зноў асудзілі на 15 сутак за "несанкцыянаваны пікет". Падставай для разбіральніцтва стаў малюнак з надпісам "Не вайне", які Вольга апублікавала ў сацсетках.


Вольгу паўторна затрымалі ў жніўні 2023 года па падазрэнні ў здзяйсненні злачынства паводле ч.1 арт. 361 ч.2 КК (“публічныя заклікі да захопу дзяржаўнай улады, або гвалтоўнага змянення канстытуцыйнага ладу Рэспублікі Беларусь, або здрадзе дзяржаве”). Аднак у ходзе следства абвінавачанне было змененае.


Падтрымайце палітзняволеную паштоўкай альбо лістом: СІЗА-2. 210026, г. Віцебск, вул. Гагарына, 2, Вольга Ігараўна Брыцікава.


Read this text in eng or рус


  • Facebook
  • Twitter
bottom of page