top of page
Search

Сёння спаўняецца 73 гады Васілю Берасневу

Прафсаюзнаму дзеячу і палітычнаму зняволенаму Васілю Берасневу сёння спаўняецца 73 гады, якія ён адзначае за кратамі СІЗА-1 дзе знаходзіцца з красавіка 2022 года.

Прафсаюзнаму дзеячу і палітычнаму зняволенаму Васілю Берасневу сёння спаўняецца 73 гады, якія ён адзначае за кратамі СІЗА-1 дзе знаходзіцца з красавіка 2022 года.
Васіль Бераснеў

Васіль Ціханавіч Бераснеў — лідар аршанскай арганізацыі незалежнага прафсаюзу РЭП і выконваючы абавязкі старшыні прафсаюза РЭП, праваабаронца «Беларускага Хельсінскага Камітэту». Быў затрыманы 19 красавіка 2022 года ў межах крымінальнай справы. Тады яго змясцілі ў СІЗА і прад'явілі абвінавачванні.


У Мінскім гарадскім судзе 25 лістапада 2022 г. распачаўся суд над прафсаюзнымі лідарамі РЭП. Васіля Бераснева абвінавацілі ў закліках да мер абмежавальнага характару, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь (ч. 3 арт. 361 КК), распальванні іншай сацыяльнай варожасці (ч. 3 арт. 130 КК), стварэнні экстрэмісцкага фарміравання альбо ўдзеле ў ім (ч. 1 і ч. 3 арт. 361-1 КК). Суддзя Анастасія Папко пасля прапановы пракурора Рамана Бізюка зрабіла разгляд справы закрытай.


5 студзеня 2023 г. быў вынесены прысуд: актывістаў беларускіх незалежных прафсаюзаў прызналі вінаватымі. Па сукупнасці пакаранняў Анастасія Папко прызначыла Васілю Берасневу дзевяць гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.

Пад час знаходжання ў турэмных умовах у Васіля Ціханавіча значна пагоршылася здароўе, ён пакутуе ад боляў у адзінай нырцы. Вядома, што сімвалічным хросным прафсаюзнага лідара стаў — Дэтлеф Мюлер, дэпутат нямецкага Бундэстагу.

コメント


コメント機能がオフになっています。
bottom of page