23 кастрычніка свой 42-гі дзень нараджэння адзначае палітвязень, асуджаны на 12 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму па справе «Рабочага Руху», Сяргей Шамецька.

Сяргей Шамецька, супрацоўнік ЗАТ “Атлант”, праходзіў па справе “Рабочага Руху”.
Палітвязень знаходзіўся пад крымінальным пераследам за дзяржаўную здраду (ч. 1 арт. 356 КК РБ), а таксама паводле ч. 3 арт. 361-1 КК РБ (удзел у экстрэмісцкім фармаванні).
Нагадаем, 9 лістапада 2022 года ў Гомельскім абласным судзе пачаўся суд над дзесяццю палітвязнямі, якія з'яўляюцца фігурантамі «Рабочага Руху». 17 лютага 2023 года суддзя Аляксандр Піскуноў вынес прысуд:
Сяргей Шэлест - 14 гадоў калоніі; Уладзімір Жураўка - 15 гадоў пазбаўлення волі; Андрэй Пагерыла - 14 гадоў пазбаўлення волі; Ганна Аблаб - 11 гадоў турмы; Аляксандр Гашнікаў - 14 гадоў пазбаўлення волі; Сяргей Дзюба - 12 гадоў калоніі; Ігар Мінц - 12 гадоў пазбаўлення волі; Валянцін Цярэневіч - 12 гадоў пазбаўлення волі; Сяргей Шамецька - 12 гадоў пазбаўлення волі; Аляксандр Капшуль - 15 гадоў пазбаўлення волі.
Акрамя таго, для асуджаных прадугледжаны штрафы ў памеры ад 100 да 500 базавых велічыняў. Сярод асуджаных 6 актывістаў Беларускага Незалежнага прафсаюза.
Усіх датычных абвінавацілі ў «дзяржаўнай здрадзе» (ч. 1 арт. 356 КК) і «стварэнні экстрэмісцкай арганізацыі» (ч. 3 арт. 361-1 КК). Капшула дадаткова ў «незаконных дзеяннях у дачыненні да агнястрэльнай зброі» (ч. 2 арт. 295 КК). Шэлеста, Жураўку і Пагерыла дадаткова абвінавачваюць у «паклёпе» (арт. 188 КК).
Падчас судовых паседжанняў усе дзесяць падсудных не прызналі сябе вінаватымі ў дзяржаўнай здрадзе.
"Рабочы Рух" утвораны ў 2020 годзе. У ім аб'ядналіся беларускія працоўныя, у тым ліку лідэры і актывісты забастовак, прафсаюзаў.
Падтрымаць палітвязня можна лістамі на адрас: ВК № 22. 225295, Брэсцкая вобласць, г. Івацэвічы, арт. Даманава, а/с 20, Сяргею Міхайлавічу Шамецьку
Читать этот текст по-русски
Comments