top of page
Search

Сёння адбудзецца разгляд апеляцыі Андрэя Ханевіча

Сёння ў Вярхоўным судзе Рэспублікі Беларусь адбудзецца разгляд апеляцыі па справе старшыні першаснай арганізацыі Беларускага Незалежнага прафсаюза на ААТ «Гродна Азот» Андрэя Ханевіча. Прафсаюзны лідар спрабуе дабіцца перагляду прысуду ў 5 гадоў узмоцненага рэжыму.


Сёння адбудзецца разгляд апеляцыі Андрэя Ханевіча
Андрэй Ханевіч

Прафсаюзнаму лідару паставілі ў віну размову з журналістам “Белсат”, падчас якой мужчына «перадаў нейкія звесткі». Тэлефон Андрэя праслухоўвалі, размовы запісвалі супрацоўнікі спецслужбаў.


Першасная арганізацыя БНП была ліквідавана адна з першых, пасля прызнання яе «экстрэмісткай» увесну 2022 падчас таго, як Андрэй адбываў адміністратыўны арышт.

Прычынаю ліквідацыі прафсаюза стала нібыта распаўсюджванне ў Telegram-чаце інфармацыі СМІ, якія былі прызнаныя ў Беларусі экстрэмісцкімі. Пасля звальнення з прадпрыемства на Андрэя завялі крымінальную справу.


16 лістапада Гродзенскі абласны суд асудзіў Андрэя Ханевіча паводле арт. 369-1 (Дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь) і арт. 361-4 (Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці) Крымінальнага кодэкса.


Суддзя Гродзенскага абласнога суда Віталь Кулеш прызнаў Андрэя Ханевіча вінаватым і асудзіў яго на пяць гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.

47-гадовы Андрэй Ханевіч працаваў апаратчыкам у цэху «Карбамід - 3» на ААТ «Гродна Азот». Андрэй мае траіх дзяцей.

Comments


Commenting has been turned off.
bottom of page