У Беларусі актыўна праходзіць інфармацыйная кампанія па запалохванні работнікаў дзяржаўных прадпрыемстваў ідэолагамі рэжыму. Асноўная мэта гэтых дзеянняў – з'яўляецца абмежаваць іх доступ да незалежнай інфармацыі.
На шэрагу прадпрыемстваў ідэолагі распрацавалі відэаролікі, накіраваныя на фармаванне стэрэатыпу "ідэальнага работніка", які актыўна падтрымлівае афіцыйныя ўлады і атрымлівае інфармацыю толькі з афіцыйных крыніц.
Адзін з відэаролікаў, зняты на Гомельскім заводзе ліцця і нармалей – падраздзяленні Гомсельмаша, фармуе ідэю ідэальнага работніка, які, як сцвярджаецца, абавязкова падпісаны на дзяржаўныя рэсурсы ў мэсэнджэры Тэлеграм. Гэта дэманструе нежаданне рэжыму Лукашэнкі дапускаць да альтэрнатыўнай інфармацыі і кантраляваць інфармацыйнае поле.
Другое відэа, створанае ідэолагамі Мазырскага НПЗ, відавочна пагражае працаўнікам, падпісаным на незалежных крыніцах інфармацыі. У відэа сцвярджаецца, што чытанне "экстрэмісцкіх" крыніц інфармацыі вядзе да тэрарызму і непазбежнага арышту. Арышты штодня дэманструюцца на прапагандысцкіх каналах дзяржаўнага ТБ. Такія сцвярджэнні накіраваны на абмежаванне свабоды слова і доступу да незалежнай інфармацыі.
Стварэнне падобных відэаролікаў падкрэслівае нестабільнасць сітуацыі ў краіне і заклапочанасць рэжыму Лукашэнкі адносна наяўнасці альтэрнатыўных крыніц інфармацыі. Масавыя пратэсты і магчымае аб'яднанне працоўных могуць уяўляць сур'ёзную пагрозу для афіцыйных уладаў, таму рэжым імкнецца абмежаваць доступ да інфармацыі, каб кантраляваць грамадскую думку.
Пасада ідэолагаў на прадпрыемствах Беларусі была ўведзена і сумешчаная з пасадай начальніка аддзела кадраў, амаль 20 гадоў таму. У яе задачы ўваходзіць – кантроль за персаналам іх актыўнасцю, нават па-за рамкамі прадпрыемства, барацьба з магчымым аб'яднаннем працоўных. На гэтыя пасады звычайна наймаюць былых сілавікоў ці чыноўнікаў з мясцовых органаў улады. У якасці іх памочнікаў у гэтым напрамку выступаюць актывісты Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, якія дапамагаюць кантраляваць працоўны калектыў і не дапускаць хваляванняў на вытворчасці. Пасля пратэстаў 2020 года, якія закранулі дзясяткі прадпрыемстваў, дадаткова была ўведзена пасада намесніка генеральнага дырэктара па бяспецы з прадстаўнікоў КДБ. Такім чынам на важных прадпрыемствах уведзена паўнавартасная сістэма кантролю і ідэалагічнага падпарадкавання працоўных.
Comments