top of page
Search

Прысуд лідарам БКДП пакінулі без змяненняў

Сёння, у Вярхоўным судзе Рэспублікі Беларусь адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі па вынесеным рашэнні Мінскага гарадскога суда ў дачыненні да кіраўніцтва Асацыяцыі прафсаюзаў "Беларускі кангрэс дэмакратычных прафсаюзаў" (БКДП).


Прысуд лідарам БКДП пакінулі без змяненняў
Сяргей Антусевіч, Аляксандр Ярашук, Ірына Бут-Гусаім

Аляксандр Ярашук, Сяргей Антусевіч і Ірына Бут-Гусаім былі асуджаныя па абвінавачанню ў дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак (удзел у акцыі пратэсту). Аляксандру Ярашуку таксама было прад'яўлена абвінавачанне ў нібыта закліку да абмежавальных мер, іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь.


Разгляд апеляцыі пачаўся а дзявятай гадзіне ранку і прайшоў без удзелу абвінавачаных. Суд пакінуў прысуд у дачыненні да лідараў БКДП без зменаў.


Нагадаем, што старшыні Аляксандру Ярашуку было прызначана 4 гады пазбаўлення волі, яго намесніку Сяргею Антусевічу - 2 гады, а бухгалтарцы Ірыне Бут-Гусаім - 1,5 гады пазбаўлення волі.

Усе абвінавачаныя знаходзяцца пад вартай з 19 красавіка 2022 года. На гэты момант лідар БКДП Аляксандр Ярашук знаходзіцца ў следчым ізалятары Магілёва, як і яго намеснік Сяргей Антусевіч. Бухгалтарка Ірына Бут-Гусаім адбывае прысуд у Мінскім СІЗА-1.



Чытаць гэты тэкст па eng цi рус

Kommentare


Die Kommentarfunktion wurde abgeschaltet.
bottom of page