Прафсаюз паліцыі Германіі запісаў відэа на якім паліцыянты выходзяць з патрульнай машыны ў трусах, што павінна прыцягнуць увагу да праблемы з уніформай. У МУС Баварыі праблему тлумачаць парушэннем ланцужка паставак з-за нападу Расіі на Украіну, аднак цяжкасці з абмундзіраваннем пачаліся яшчэ з пачатку пандэміі.
Юрген Кёнляйн, старшыня прафсаюза DpolG Баварыі, адзначыў, што «нашыя супрацоўнікі аказваюцца "распранутымі да ніткі", рызыкуючы фактычна застацца без штаноў». Таму было запісана відэа ў якасці ілюстрацыі і апублікавана ў YouTube. Насамрэч у кліпе з'явіліся акцёры, але гэтая праблема рэальная.
Апісваючы сітуацыю, якая склалася як крызісная, прафсаюз нямецкіх паліцыянтаў (DPolG) б'е трывогу ў дачыненні да дэфіцыту ўніформы ў шэрагах баварскай паліцыі.
Як падкрэсліў Кёнляйн, гаворка ідзе не пра якасць адзення, а менавіта — пра яе татальную адсутнасць. Пры гэтым ён таксама звярнуў увагу на поўную нявызначанасць будучага забеспячэння паліцэйскіх неабходным рыштункам.
Прафсаюз патрабуе максімальна хуткага вырашэння праблемы, заклікаючы міністэрства ўнутраных спраў Баварыі да дзеянняў, нават з улікам магчымых дадатковых затрат.
Па дадзеных прафсаюза, у цяперашні час 21 прадмет уніформы, такі як штаны, курткі і кепкі, даступны толькі з чаканнем у некалькі месяцаў. Прычынай гэтага з'яўляецца адсутнасць кваліфікаванага персанала і матэрыялаў у вытворцаў. Праблема існуе з часоў крызісу з каранавірусам і стала яшчэ больш вострай у выніку вайны ва Украіне, гаворыцца ў заяве прафсаюза паліцыі Германіі.
Прафсаюз паліцыі папярэджвае, што ўніформу чыняць і рамантуюць, але гэта не можа быць доўгатэрміновым рашэннем. Самая складаная сітуацыя склалася для новых супрацоўнікаў паліцыі, якія яшчэ не атрымалі поўнага абмундзіравання.
Read this text in рус
Comentários