top of page
Search

Прафсаюзны лідэр заклікаў дэлегатаў МКТ да салідарнасці з трыбуны МАП

9 чэрвеня выканваючы абавязкi старшыні Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў (БКДП) Максім Пазьнякоў выступіў перад дэлегатамі 111-ай МКП.



Выконваючы абавязкі старшыні Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў (БКДП) Максім Пазьнякоў у сваім выступе ацаніў сытуацыю з правамі прафсаюзаў, а таксама з правамі чалавека ў Беларусі. Прафсаюзны лідар таксама заклікаў дэлегатаў Міжнароднай канферэнцыі працы падтрымаць прымяненне артыкула 33 статута МАП у дачыненні да ўрада Беларусі.


«Добры дзень паважаныя дэлегаты, для мяне вялікі гонар выступаць на гэтай пленарнай сесіі ад імя Міжнароднага прафсаюза работнікаў харчовых галін і незалежных прафсаюзаў Рэспублікі Беларусь.


Беларусь - гэта краіны дзе, пачынаючы з 1995 года, знішчаўся працоўны рух і парушаліся ўніверсальныя правы чалавека.

За апошнія 3 гады ў рэспубліцы Беларусь забаронена дзейнасць практычна ўсіх недзяржаўных грамадскіх арганізацый, незалежныя сродкі масавай інфармацыі прызнаны экстрэмісцкімі фарміраваннямі. Поўнасцю або часткова адсутнічаюць правы: на свабоду і асабістую недатыкальнасць, на недатыкальнасць прыватнага жыцця, на свабоду думкі і слова, на свабоду інфармацыі, на стварэнне грамадскіх аб'яднанняў, на правядзенне публічных мерапрыемстваў. 1500 чалавек прызнаны палітычнымі зняволенымі.


У 2022 годзе Беларускі Кангрэс Дэмакратычных Прафсаюзаў і ўсе Незалежныя прафсаюзы былі ліквідаваныя рэжымам Лукашэнкі.


Цяпер 41 прафсаюзны лідэр і актывіст знаходзяцца пад крымінальным пераследам, у некаторых, тэрміны зняволення дасягаюць 15 гадоў. Амаль усе яны прызнаныя экстрэмістамі, а некаторыя нават тэрарыстамі! Вы толькі ўдумайцеся ў 21 стагоддзі, у цэнтры Еўропы прафсаюзная праца прыраўноўваецца да экстрэмізму!

За кратамі сёння знаходзіцца сярод іншых і Аляксандр Ярашук, у мінулым сябра выканаўчага камітэта IUF і сябра адміністрацыйнай рады МАП.

Даклад генеральнага дырэктара МАП дакладна пазначае, што ніякая сацыяльная справядлівасць не можа існаваць у грамадстве, дзе парушаюцца базавыя правы чалавека.


І мы адчайна маем патрэбу ў падтрымцы з боку Міжнароднай Арганізацыі Працы для таго, каб узнавіць умовы для сацыяльнай справядлівасці, абараніць базавыя правы чалавека ў Беларусі. Для таго каб вызваліць нашых таварышаў з турмы, вярнуць у Беларусь права на свабоду аб'яднання і адрадзіць незалежны прафсаюзны рух. Мы просім дэлегатаў Міжнароднай канферэнцыі Працы аб падтрымцы для прымянення артыкула 33 статута МАП у дачыненні да ўрада Беларусі.


Гэта ваша магчымасць унесці свой уклад у стварэнне сістэмы, дзе парушэнні асноўных прынцыпаў МАП не будуць праходзіць без наступстваў. Гэта ваша магчымасць падтрымаць дзе рызыкнуў і працягвае рызыкаваць сваёй асабістай свабодай за галоўную каштоўнасць МАП, за свабоду аб'яднання.

Мы жывем у вельмі складаны, страшны час. Час глабальных крызісаў, узрушэнняў і войн. Час, калі нашыя прынцыпы, нашая вера ў сябе і само нашае існаванне знаходзяцца пад пагрозай. Менавіта зараз сябры МАП павінны быць адзінымі і салідарнымі як ніколі раней у сваіх дзеяннях у абарону свабод, дэмакратыі і сацыяльнай справядлівасці!»



Чытаць гэты тэкст па eng цi рус

Comments


Commenting has been turned off.
bottom of page