Сёння, 31 ліпеня, свае чарговыя дні нараджэння ў няволі адзначаюць былы старшыня Незалежнага прафсаюза работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП) Генадзь Фядыніч, а таксама сябра Свабоднага прафсаюза металістаў (СПМ), былы супрацоўнік МТЗ Яўген Батура.
Генадзь Фядыніч – былы старшыня Незалежнага прафсаюза работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП). Генадзь быў затрыманы 19 красавіка 2022 года і змешчаны ў СІЗА КДБ. Затым яму выставілі абвінавачанне і перавялі ў СІЗА-1. Па сукупнасці абвінавачванняў быў пакараны 9 гадамі пазбаўлення волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.
Падтрымаць палітвязня можна па адрасе: ИК №2, 213800, г. Бобруйск, ул. Сикорского, 1.
Яўген Батура, былы работнік МТЗ, быў затрыманы 29 чэрвеня 2022 года ў Менску пасля ператрусу ў ягонай кватэры. Ён быў затрыманы за ўдзел у акцыі пратэсту ў 2020 годзе. Яўгену было прад'яўлена абвінавачанне па артыкуле 342 Крымінальнага кодэкса (Групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак).
Палітвязень быў прыгавораны да двух гадоў абмежавання волі з змяшчэннем у папраўчую ўстанову.
Яўген Батура быў унесены ў спіс асоб, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.
Читать этот текст по-русски
Comments