У Беларусі працягваецца пераслед актывістаў прафсаюзаў. Сёння ў Гродне адбылося чарговае судовае паседжанне над Максімам Сенікам, былым актывістам першаснай прафсаюзнай арганізацыі Беларускага Незалежнага прафсаюза на ААТ "Гродна Азот". Пракуратура запатрабавала пакараць Максіма пазбаўленнем волі.
Вядома, што судовы працэс праходзіць ужо на працягу тыдня. Актывіста незалежнага прафсаюза абвінавачваюць па некалькіх артыкулах крымінальнага кодэкса: 368 ч. 1 – Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь; 361 арт. 4 ч. 2 – Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці; 361 арт. 4 ч. 1 – Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці.
Пракурор запытаў 4 гады і 6 месяцаў калоніі для актывіста БНП. Судовае паседжанне праводзіць суддзя Гарадзенскага абласнога суда Мікалай Рачынскі. Вынясенне прысуду адбудзецца на наступным тыдні.
Характэрна, што працэс адбываецца паралельна са штогадовым пасяджэннем Міжнароднай канферэнцыі працы (МКТ). На якой дэлегаты павінны будуць вызначыцца – прымяняць ці не прымяняць да ўрада Беларусі меры для спынення рэпрэсій у дачыненні да беларускіх прафсаюзных актывістаў.
На дадзены момант у калоніях і турмах знаходзяцца больш за чатыры дзясяткі прафсаюзных лідараў і актывістаў дэмакратычных прафсаюзаў, а дзейнасць незалежных прафсаюзаў у краіне забаронена.
Kommentare