top of page
Search

Палітвязню Аляксандру Кандрацюку сёння спаўняецца 43 гады

Сёння, 16 кастрычніка, сябру Свабоднага прафсаюза Беларускага (СПБ) і палітвязню Аляксандру Кандрацюку, спаўняецца 43 гады, якія ён сустракае за кратамі.

Аляксандр Кандрацюк
Аляксандр Кандрацюк

Аляксандар, малодшы навуковы супрацоўнік Інстытуту генэтыкі і цыталёгіі НАН Беларусі, быў затрыманы 5 верасьня 2022 года. Яго абвінавацілі адразу па трох артыкулах Крымінальнага кодэксу: арт. 130 ч.1 – падбухторваньне да сацыяльная варожасць, арт. 368 і частка 1 арт. 369 – публічная абраза прэзідэнта і дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь за каментары ў сацыяльных сетках. Суд прызнаў Аляксандра вінаватым і прысудзіў яму тры з паловай гады пазбаўлення волі. Палітвязень даданы ў спіс «асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці».


Падтрымаць палітвязня лістамі можна па адрасе: ВК № 17. 213004, г. Шклоў, вул. 1-я Завадская, 8, Аляксандру Уладзіміравічу Кандрацюку.


Читать этот текст по-русски

コメント


bottom of page