top of page
Search

Нобелеўскаму лаўрэату вынесены прысуд

3 сакавіка ў судзе Ленінскага раёну Мінску абвясцілі прысуд праваабаронцам «Вясны». Суддзя Марына Запаснік вынесла жорсткія прысуды за праваабарончую дзейнасць.

Нобелеўскаму лаўрэату вынесены прысуд
Алесь Бяляцкi / Фота: spring96.org

Старшыні «Вясны» і нобелеўскаму лаўрэату Алесю Бяляцкаму — 10 гадоў калоніі. Намесніку старшыні «Вясны» і віцэ-прэзідэнту FIDH Валянціну Стэфановічу — 9 гадоў калоніі. Каардынатару кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» Уладзіміру Лабковічу — 7 гадоў калоніі. Праваабаронцу «Вясны» Дзмітрыю Салаўёву — 8 гадоў калоніі завочна.


Таксама суддзя Марына Запаснік пастанавіла спагнаць у салідарным парадку з Бяляцкага, Стэфановіча, Лабковіча і Салаўёва суму ў памеры 752 438 рублёў 62 капейкі якую яны нібыта «здабылі злачынным шляхам» праз «кантрабанду арганізаванай злачыннай групай». Улічваючы таксама штраф, агулам з праваабаронцаў хочуць спагнаць амаль $450 000.

Суд па "справе Вясны"

Праваабаронцаў абвінавацілі паводле ч. 4 арт. 228 (кантрабанда арганізаванай групай) і ч. 2 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (фінансаванне групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Трое вясноўцаў утрымліваюцца пад вартай з 14 ліпеня 2021 года.

Comments


Commenting has been turned off.
bottom of page