top of page
Search

Міжнародная канфедэрацыя прафсаюзаў асудзіла выракі лідарам БКДП

У заяве Міжнароднай канфедэрацыі прафсаюзаў з гэтай нагоды адзначылі, што віцэ-прэзідэнт МКП і старшыня Канфедэрацыі працы Расеі Барыс Краўчанка назіраў за судовым працэсам і даваў паказанні.

The International Trade Union Confederation condemned the sentencing of BKDP leaders
Барыс Краўчанка

«Я змог данесці да суду пазіцыю маёй арганізацыі, а таксама МКП, — сказаў Краўчанка. — Суд быў праведзены працэсуальна правільна, але нашы калегі асуджаныя паводле артыкулаў, якія самі па сабе парушаюць міжнародныя абавязанымі, у тым ліку канвенцыі Міжнароднай арганізацыі працы, а таксама канстытуцыйныя правы грамадзян Беларусі. Ужыванне гэтых артыкулаў да прафсаюзных дзеячаў абсурдна.


Мы працягнем барацьбу за іх поўную рэабілітацыю, за аднаўленне БКДП і свабоду аб'яднанняў у Беларусі».

Намеснік генеральнага сакратара МКП Оўэн Цюдар заявіў, што «прафсаюзы ўсяго свету абураныя несправядлівасцю гэтага нападу на свабоду асацыяцыі» у Беларусі.


Оўэн Цюдар

«Мы працягнем змагацца за іх вызваленне, спыненне пераследу ўсіх прафсаюзных актывістаў у Беларусі і поўную адмену забарон, накладзеных на БКДП і яе членскія арганізацыі. Мы на баку працоўных Беларусі», — падкрэсліў прадстаўнік глабальнага прафсаюзнага аб“яднання.

Commentaires


Les commentaires ont été désactivés.
bottom of page