Не менш чым трох супрацоўнікаў Навагрудскага завода газавай апаратуры затрымалі на мінулым тыдні сілавікі. Завадчан забралі проста з працоўных месцаў, паведамляюць праваабаронцы.
Адна з затрыманых — жанчына. Паводле звестак праваабаронцаў, затрыманні на гэтым заводзе адбываюцца амаль кожны тыдзень. Падставай часцей за ўсё становяцца падпіскі на "экстрэмісцкія" каналы — работнікаў перыядычна прымушаюць здаваць тэлефоны на праверку.
Ідэйным натхняльнікам і галоўным кантралёрам рэпресій на заводзе выступае, паводле звестак праваабаронцаў, былы намеснік начальніка па ідэалагічнай працы Навагрудскага РУУС Віктар Машчар. На завод ён прыйшоў на пасаду намесніка дырэктара па пытаннях бяспекі, рэжыму і кадраў.
Рэйды сілавікоў па прадпрыемствах сталі рэгулярнай формай тэрору ў Беларусі пасля падаўлення пратэстаў 2020 года. Тады на шэрагу вядучых прадпрыемствах працоўныя выступілі за спынення гвалту з боку сілавых структур у дачыненні да пратэстуючых. Падобные дзеянні з“яўляюцца формай падтрымі страху ў грамадстве і барацьбой з іншадумствам.
Comentarii