top of page
Search

Лідарка прафсаюза РЭП на волі

Па дадзеных берасцейскай "Вясны", выйшла на волю 62-гадовая прафсаюзная лідарка дэмакратычнага Прафсаюза радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП) Зінаіда Міхнюк. Яна адбыла ў калоніі за «абразу Лукашэнкі» два гады зняволення.



Нагадаем, на Дзень Волі ў Брэсце сілавікі праз акно ўламіліся ў дом актывісткі незалежнага прафсаюза, правялі ператрус, а потым затрымалі яе. Пазней Зінаіду абвінавацілі ў абразе Лукашэнкі па ч.1 арт.368 КК і 18 траўня 2022 прызначылі 2 гады калоніі. Яе абвінавачвалі на падставе матэрыялаў з праслухоўвання размовы, якое стаяла ў яе як у актывісткі прафсаюза РЭП.


Свой тэрмін Зінаіда адбывала ў гомельскай жаночай калоніі №4. Учора, 29 студзеня 2024, яна выйшла на волю адбыўшы ўвесь тэрмін.

Read this text in eng or рус

Commenti


I commenti sono stati disattivati.
bottom of page