top of page
Search

Лідарам прафсаюзу РЭП пакінулі прысуд у сіле

  • Writer: Salidarnast Belarus
    Salidarnast Belarus
  • Apr 3, 2023
  • 1 min read

Абвінавачаныя па «справе прафсаюза РЭП» палітзняволеныя Васіль Бераснеў, Генадзь Фядыніч і Вацлаў Арэшка былі асуджаныя 5 студзеня. Фядынічу і Берасневу прызначылі 9 гадоў калоніі, а Арэшку — 8 гадоў калоніі.


Лідарам прафсаюзу РЭП пакінулі прысуд у сіле
Генадзь Фядыніч, Васіль Бераснеў, Вацлаў Арэшка

31 сакавіка ў Вярхоўным судзе пачалі разглядаць апеляцыйныя скаргі палітвязняў. Пасля агалошвання скаргі і выступу абаронцаў судовая калегія пад старшынствам суддзі Пятра Лістраценка прыняла рашэнне перанесці пасяджэнне на 3 красавіка.


У выніку сёння судовая калегія пакінула прысуд без зменаў, а скаргі — без задавальнення. Хутка іх этапуюць у калоніі. Адзначым, што ўсе апеляцыйныя скаргі, каля 10 лідараў і актывістаў дэмакратычных прафсаюза былі не задаволенныя Вярхоўным судом.



Чытаць гэты тэкст па eng цi рус

Comments


Commenting on this post isn't available anymore. Contact the site owner for more info.
  • Facebook
  • Twitter
bottom of page