Як паведамляе праваабарончая арганізацыя «Вясна», 21 красавіка Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі зрабіла традыцыйны пятнічны апдэйт «Пераліка грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці». У спіс дадалі новыя прозвішчы, у тым ліку і прафсаюзных актывістаў.
Цяпер у спісе «экстрэмістаў» - 2735 чалавек. На гэты раз у яго дадалі старшыню Беларускага кангрэса дэмакратычных прафсаюзаў (БКДП) Аляксандра Ярашука, яго намесніка Сяргея Антусевіча і бухгалтарку асацыяцыі Ірыну Бут-Гусаім.
Раней у гэты спіс былі ўнесены прафсаюзныя лідары - Аляксандр Мішук, віцэ-старшыня Беларускага Незалежнага прафсаюза (БНП), намесніца старшыні Свабоднага прафсаюза металістаў (СПМ) Яніна Малаш. а таксама шэраг актывістаў СПМ.
МУС уключае ў яго і тых, хто цяпер у месцах няволі адбывае тэрмін, і тых, хто ўжо выйшаў на волю, і нават тых, у каго ўжо пагашана судзімасць. На тых хто папаў у спіс накладаецца шэраг забарон звязаных з дзейнасцю. Да таго, фінансавыя аперацыі ўключаных у "Спіс экстрэмістаў" грамадзян падлягаюць асабліваму кантролю ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі.
Opmerkingen