top of page
Search

Затрыманы старшыня Свабоднага прафсаюза Беларускага

З'явілася інфармацыя аб затрыманні старшыні Свабоднага прафсаюза Беларускага (СПБ) Мікалая Шараха. Па словах відавочцаў ён быў затрыманы супрацоўнікамі міліцыі ў сябе дома ў Полацку а 15:30.

An appeal in the case of the BKDP and the REP trade union will be considered in March
Mikalai Sharakh
Есць верагоднасць, што прычынай затрымання была падпіска на групу BySol у сацыяльных сетках.

Верагодней за ўсе, ён будзе абвінавачаны па адміністрацыйнаму артыкулу 19.11 які прадугледжвае адказнасць за распаўсюд або захоўванне экстрэмісцкіх матэрыялаў, якія ўключаны ў рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў. Па дадзенаму артыкулу, беларускія ўлады караюць штрафамі і адміністрацыйным арыштам да 15 содняў.


Трэба дадаць, што тыдзень таму па аналагічнай прычыне была затрымана і арыштавана на 15 содняў Святлана Стукава, супруга полацкага актывіста СПБ Віктара Стукава. Яна прабыла пад вартай 72 гадзіны, а 1 сакавіка суддзя Полацку і Полацкага раёну Яніна Марцулевіч прызнала Святлану Стукаву вінаватай паводле ч.2 арт. 19.11 КаАП і асудзіла жанчыну да 15 сутак арышту.


Падставай для абвінавачання стала наяўнасць падпіскі на старонку BySol у Facebook. Віктар Стукаў, які быў грамадскім прадстаўніком сваёй жонкі падчас судовага працэсу, спрабаваў давесці, што да распаўсюду наяўнасць падпіскі не мае дачынення, і што жонка ніколі не звязвалася з BySol. Аднак суддзя палічыла, што падпіска захоўвалася ў мэтах распаўсюду звестак пра арганізацыю, прызнаную экстрэмісцкай.


Comments


bottom of page