Сёння, 24 верасня, сябру Беларускага Незалежнага прафсаюза (БНП) і палітвязню Аляксандру Капшулю, асуджанаму па справе «Рабочага Руху» на 15 гадоў пазбаўлення волі, споўнілася 46 гадоў.
Аляксандр - былы юрысконсульт ААТ "Нафтан" завода "Палімір". Прымаў актыўны ўдзел у дзейнасці Беларускага Незалежнага прафсаюза (БНП) на прадпрыемстве. У яго ёсць жонка і двое непаўналетніх дзяцей.
Палітвязень быў затрыманы 25 верасня 2021 года на тэрыторыі Расейскай Федэрацыі і перададзены КДБ Беларусі. У Гомелі ў мінулым годзе яму вынеслі прысуд па «справе Рабочага Руху». Аляксандра прызналі вінаватым па ч. 2 арт. 295 КК РБ (незаконныя дзеянні ў адносінах да агнястрэльнай зброі), ч. 1, арт. 356 КК РБ (здрада дзяржаве), ч. 3, арт. 361-1 КК РБ (стварэнне экстрэмісцкага фарміравання і ўдзел у ім) і прыгавораны да 15 гадоў пазбаўлення волі.
10 красавіка 2024 г., у Бабруйску адбыўся суд па справе аб замене палітвязню рэжыму ўтрымання. Па рашэнні суддзі Паўла Карцініна Аляксандра перавялі на турэмны рэжым.Утрымліваецца ў турме №4.
Падтрымаць палітвязня лістамі можна на адрас: Турма № 4. 212011, г. Магілёў, вул. Крупскай, 99А, Аляксандру Капшулю.
Читать это текст по-русски
Comments