top of page
Search

Дзень нараджэння ў прафсаюзнай актывісткі і палітзняволенай Ганны Карнеенкі

8 снежня актывістка прафсаюза СПМ і палітзняволеная Ганна Карнеенка сустрэла свой чарговы дзень нараджэння за кратамі.


Гнна Карнеенка
Ганна Карнеенка

Нагадаем, Ганна, былая бухгалтарка Мінскага электратэхнічнага завода імя Вавілава і сябра прафсаюза СПМ, была звольненая пасля «Народнага ўльтыматума» ў 2020 годзе і судзілася з прадпрыемствам па факце незаконнага звальнення. Праз пэўны час стала вядома, што на яе заведзена крымінальная справа.


Жанчыне былі прад'яўлены абвінавачанні па арт. 203-1 г. 3 (незаконныя дзеянні ў адносінах да інфармацыі аб прыватным жыцці і асабістых дадзеных), арт. 130 г. 3 (распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай ці іншай сацыяльнай варожасці). Суд прызнаў Ганну вінаватай і прыгаварыў яе да пяці гадоў пазбаўлення волі.


Ганна Карнеенка дададзена ў спіс экстрэмістаў і тэрарыстаў.


У яе дома засталося двое непаўналетніх дзяцей.


Падтрымаць палітзняволеную можна лістамі на адрас: ВК №4 246035, г. Гомель, вул. Антошкіна, 3.


Читать этот текст по-русски

Comments


Commenting has been turned off.
bottom of page