Сёння, 24 ліпеня, Сяргею Шэлесту, былому работніку "Гродна Азота", асуджанаму па справе "Рабочага Руху" на 14 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму, споўнілася 32 гады.
Сяргей Шэлест, былы аператар цэха Аміяк-3 ААТ «Гродна Азот» i фігурант справы «Рабочага Руху», быў затрыманы ў рамках расследавання крымінальнай справы аб «дзяржаўнай здрадзе» (арт. 356 КК).
Нагадаем, 9 лістапада 2022 года ў Гомельскім абласным судзе пачаўся суд над дзесяццю палітвязнямі, якія з'яўляюцца фігурантамі «Працоўнага Руху». 17 лютага 2023 года суддзя Аляксандр Піскуноў вынес прысуд:
Сяргей Шэлест - 14 гадоў калоніі; Уладзімір Жураўка - 15 гадоў пазбаўлення волі; Андрэй Пагерыла - 14 гадоў пазбаўлення волі; Ганна Аблаб - 11 гадоў турмы; Аляксандр Гашнікаў - 14 гадоў пазбаўлення волі; Сяргей Дзюба - 12 гадоў калоніі; Ігар Мінц - 12 гадоў пазбаўлення волі; Валянцін Цярэневіч - 12 гадоў пазбаўлення волі; Сяргей Шамецька - 12 гадоў пазбаўлення волі; Аляксандр Капшуль - 15 гадоў пазбаўлення волі.
Акрамя таго, для асуджаных прадугледжаны штрафы ў памеры ад 100 да 500 базавых велічыняў. Сярод асуджаных 6 актывістаў Беларускага Незалежнага прафсаюза.
Усіх датычных абвінавацілі ў «дзяржаўнай здрадзе» (ч. 1 арт. 356 КК) і «стварэнні экстрэмісцкай арганізацыі» (ч. 3 арт. 361-1 КК). Капшула дадаткова ў «незаконных дзеяннях у дачыненні да агнястрэльнай зброі» (ч. 2 арт. 295 КК). Шэлеста, Жураўку і Пагерыла дадаткова абвінавачваюць у «паклёпе» (арт. 188 КК).
Падчас судовых паседжанняў усе дзесяць падсудных не прызналі сябе вінаватымі ў дзяржаўнай здрадзе.
"Рабочы Рух" утвораны ў 2020 годзе. У ім аб'ядналіся беларускія працоўныя, у тым ліку лідэры і актывісты забастовак, прафсаюзаў.
コメント