top of page
Search

Дзень нараджэння ў актывіста прафсаюза РЭП і палітвязня Аляксандра Мураўёва

14 кастрычніка, актывіст Беларускага прафсаюза радыёэлетроннай прамысловасці (РЭП) і палітвязень Аляксандр Мураўёў, асуджаны беларускім рэжымам за дачыненне да ініцыятывы «Буслы ляцяць», адзначыў сваё 35-годдзе за кратамі.

Аляксандр Мураўёў
Аляксандр Мураўёў

Аляксандра, таксіста і актывіста прафсаюза РЭП, затрымалі 25 мая 2021 года па датычнасці да ініцыятывы «Буслы ляцяць».

У канцы верасня 2022 года суддзя Мінскага гарадскога суда Анастасія Папко абвясціла прыгаворы па справе ініцыятывы "Буслы ляцяць", прысудзіўшы Аляксандру Мураўёву 12 гадоў пазбаўлення волі ўзмоцненага рэжыму па ч. 1 арт. 218 (наўмыснае знішчэнне або пашкоджанне чужой маёмасці), ч. 2 арт. 290-4 (стварэнне арганізацыі для ажыццяўлення тэрарыстычнай дзейнасці або ўдзел у ёй) і ч. 1 арт. 359 КК РБ (акт тэрарызму ў дачыненні да дзяржаўнага ці грамадскага дзеяча).


Справа "Буслоў" некалькі месяцаў разглядалася ў закрытым рэжыме. Ад імя дзяржаўнага абвінавачання па справе выступіла пракурор Юлія Ланеўская.


У Аляксандра ёсць маленькае дзіця.


Падтрымаць палітвязня лістамі можна па адрасе: ВК № 17. 213004, г. Шклоў, вул. 1-я Завадская, 8, Аляксандру Мікалаевічу Мураўёву.


Читать этот текст по-русски

Comments


Commenting has been turned off.
bottom of page