top of page
Search

Гарантыі для работнікаў, якія атрымалі вытворчую траўму

Работнік атрымаў вытворчую траўму і быў прызнаны інвалідам, але з магчымасцю выконваць пэўныя віды работ. Нягледзячы на гэта, наймальнік мае намер яго звольніць. Якія гарантыі існуюць для захавання працоўных адносін у такой сітуацыі?





Работнiка, прызнанага iнвалiдам i маючых патрэбу ў адпаведнасцi з заключэннем медыка-рэабiлiтацыйнай экспертнай камiсii (МРЭК) у прадастаўленнi iншай работы, наймальнік абавязаны з яго згоды перавесцi на iншую існуючую работу, адпаведную медыцынскаму заключэнню (артыкул 30 Працоўнага кодэкса).


Наймальнік абавязаны прапанаваць работніку ўсе наяўныя ў яго работы (вакансіі), якія падыходзяць работніку па стану здароўя згодна з заключэннем МРЭК, а пры адсутнасці прыдатных вакансій абавязаны стварыць працоўнае месца (артыкул 285 Працоўнага кодэкса).

Прапанаваная праца можа быць менш кваліфікаванай, менш аплатнай. Неабходнай умовай такога пераводу з'яўляецца згода работніка (артыкул 30 Працоўнага кодэкса).


Некаторыя асаблівасці мае аплата працы пры пераводзе на іншую работу, калі пагаршэнне стану здароўя работніка абумоўлена ўмовамі працы або калі прафесійная працаздольнасць была страчана ў сувязі з няшчасным выпадкам на вытворчасці або прафесійным захворваннем. У гэтым выпадку наймальнік абавязаны прадаставіць работніку з яго згоды работу ў адпаведнасці з заключэннем МРЭК або забяспечыць за кошт сродкаў, прадугледжаных на ажыццяўленне абавязковага страхавання ад няшчасных выпадкаў на вытворчасці і прафесійных захворванняў, накіраванне работніка на перападрыхтоўку, прафесійную падрыхтоўку з захаваннем на перыяд атрымання адукацыі сярэдняга заробку, а пры неабходнасці - яго рэабілітацыю (артыкул 223 Працоўнага кодэкса).


Пры гэтым работніку выплачваецца розніца паміж сярэднямесячным заробкам па ранейшай рабоце і заробкам па новай рабоце да аднаўлення яго прафесійнай працаздольнасці або ўстанаўлення стойкай яе страты.

Пры непрадастаўленні наймальнікам у названы перыяд адпаведнай работы работніку выплачваецца сярэдні заробак, які ён атрымліваў да страхавога выпадку, за кошт уласных сродкаў наймальніка (п. 297 Палажэння аб страхавой дзейнасці, зацверджанага Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 25.08.2006 № 530).


Калі работнік адмовіцца ад пераводу на прапанаваную і адпаведную яго стану здароўя новую работу, ён можа быць звольнены па артыкуле 42 Працоўнага кодэкса (неадпаведнасць займаемай пасады (прафесіі рабочага) або выкананай рабоце з прычыны стану здароўя, які перашкаджае прадаўжэнню гэтай работы).

У гэтым выпадку наймальнік выплачвае прадугледжаную заканадаўствам выхадную дапамогу (не менш за двухтыднёвы сярэдні заробак), а таксама іншыя выплаты, якія могуць быць прадугледжаны ў калектыўным дагаворы арганізацыі.


Вы можаце звярнуцца да нас за дапамогай. Калі ў Вас ёсць канкрэтная сітуацыя і вы не знайшлі тут адказу - вось спасылка на наш чат-бот, дзе вы атрымаеце індывідуальную кансультацыю.


Леанід СУДАЛЕНКА, юрыст Salidarnast e.V. з дваццацігадовым досведам у пытаннях абароны правоў працоўных Беларусі. Былы прававы інспектар дэмакратычнага прафсаюза РЭП, сябра праваабарончага цэнтру “Вясна”, лаўрэат міжнародных праваабарончых прэмій.


Read this text in рус

コメント


コメント機能がオフになっています。
bottom of page