Старшыня першаснай прафсаюзнай арганізацыі Беларускага Незалежнага прафсаюза работнікаў ААТ «Нафтан» выйшла на волю пасля 30 сутак арышту
1 лістапада актывістку незалежнага прафсаюза затрымалі супрацоўнікі МУС. Затым ёй двойчы прызначалі па 15 сутак арышту, быццам бы за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у сацыяльных сетках. За кратамі Вольга абвяшчала галадоўку — прычынай стала парушэнне яе правоў, а таксама адмова супрацоўнікаў ізалятара перадаваць ёй перадачы ад сваякоў.
Трэба адзначыць, што за апошні 2022 год Вольга правяла за кратамі 105 сутак — з іх вясной 75 сутак запар
Тады яе абвінавачвалі ў "парушэнні парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў". У верасні 2021 года беларускія сілавікі праводзілі ператрус у кватэры ў Вольгі Брыцікавай. Па адной з версій, прыход сілавікоў мог быць звязаны з ініцыятывай "Рабочы рух".
Вольга Брыцікава - адна з лідэраў пратэстнага руху на "Нафтане" пасля выбараў 2020 года. Менавіта яна агучыла патрабаванні завадчан да ўладаў і кіраўніцтва прадпрыемства. Актывістка працавала на прадпрыемстве 16 гадоў і з-за сваёй пазіцыі была звольнена.
コメント